Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка гаворыць, што ягонай машыне сапсавалі тармазы


Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка
Кандыдат на прэзыдэнта Віктар Цярэшчанка пакуль ня вырашыў, ці будзе ён скардзіцца ў праваахоўныя органы з той нагоды, што невядомыя пашкодзілі ягоную машыну.

«Машыну адрамантавалі. Зараз два хлопцы ўвесь час ахоўваюць машыну», — паведаміў Цярэшчанка «Свабодзе».

Раней кандыдат на прэзыдэнта заявіў, што нехта пашкодзіў тармазныя сыстэмы і сыстэму спрацоўваньня падушак бясьпекі ў ягонай машыне «Додж Караван».

Цярэшчанка зьвязвае гэтае здарэньне са сваім удзелам у кампаніі выбараў прэзыдэнта.

«Каму патрэбны Цярэшчанка 25 сьнежня? Нікому. А да 19-га патрэбны… Не магло такога быць, што я пакрыўдзіў каханку, а яна мне помсьціць — бо ў мяне няма каханкі», — адзначыў Віктар Цярэшчанка.

З-за такіх інцыдэнтаў у кандыдата зьявіліся думка зьняцца з выбараў. "Таму што можна проста зьняцца і ня мець усіх гэтых праблем. А можна пастаянна думаць: што там маглі пашкодзіць ці падкінуць у маю машыну?" — сказаў Цярэшчанка ў інтэрвію БелаПАН.

Ён таксама паведаміў, што шукаць злачынцаў, якія папсавалі ягоны аўтамабіль, будуць супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG