Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец агітуе за Рымашэўскага на Віцебшчыне


Павал Севярынец на сустрэчы з выбарцамі
Павал Севярынец на сустрэчы з выбарцамі
Цягам двух дзён Павал Севярынец правядзе ў Віцебскай вобласьці 6 сустрэчаў — у Глыбокім, Паставах, Мёрах, Полацку, Наваполацку і Дзісьне.

Першая сустрэча з выбарцамі прайшла ў глыбоцкім Цэнтры культуры. Нягледзячы на тое, што яна адбывалася апоўдні ды яшчэ ў працоўны дзень, сустрэцца з кандыдатамі сабралася ня менш як паўсотні мясцовых жыхароў.

Павал Севярынец распавёў пра праграму Віталя Рымашэўскага і адказаў на пытаньні прысутных. Пыталіся пра тое, якія рэформы кандыдат прапануе ў сельскай гаспадарцы, ці будзе гвалтам насаджацца беларуская мова, і нават ці стане Павал Севярынец прэм’ер-міністрам, калі Віталя Рымашэўскага абяруць на прэзыдэнта. Выразна правакацыйных пытаньняў не было, кажуць прысутныя на сустрэчы мясцовыя прыхільнікі БХД.

Напярэдадні сустрэчаў яны распаўсюджваюць аб’явы пра выступ Паўла Севярынца, а таксама, пераважна на мясцовых кірмашах, ужо раздаюць улёткі з праграмай і біяграфіяй кандыдата, якія нарэшце зьявіліся ў рэгіёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG