Злучаныя Штаты Амэрыкі "спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс" у сфэры дэмакратыі і захаваньня правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан і міністра замежных спраў Сяргея Мартынава, якая прайшла 1 сьнежня ў Астане ў рамках саміту АБСЭ.
"Для паляпшэньня двухбаковых стасункаў ЗША і Беларусі першачарговую важнасьць па-ранейшаму мае праява большай павагі да дэмакратыі і правах чалавека, якое неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзянаў", – цытуе тэкст заявы прэс-служба МЗС Беларусі.
ЗША, у прыватнасьці, спадзяюцца на адпаведнасьць выбараў прэзыдэнта Беларусі міжнародным стандартам. "У гэтым дачыненьні станоўчым крокам зьяўляецца рашэньне Беларусі накіраваць запрашэньне значнага складу міжнародных назіральнікаў для ажыцьцяўленьня назіраньня за правядзеньнем выбараў", – адзначаецца ў заяве.
Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Беларусі і ЗША таксама пацьвердзілі прыхільнасьць сваіх краінаў справе ядзернай бясьпекі і ядзернага нераспаўсюджваньня.
Беларусь заявіла аб намеры ліквідаваць усе свае запасы высокаўзбагачанага ўрану да наступнага саміту па ядзернай бясьпецы, які пройдзе ў 2012 годзе.
Са свайго боку ЗША маюць намер прадаставіць тэхнічную і фінансавую дапамогу для магчыма хутчэйшага ажыцьцяўленьня гэтых мер.
"Прыняўшы гэтае рашэньне, Беларусь далучаецца да Злучаных Штатаў у міжнародных намаганьнях па пераводзе ядзерных установак на выкарыстаньне нізкаўзбагачанага ўранавага паліва, што ў XXI стагодзьдзі становіцца сусьветным стандартам", — цытуе прыняты дакумэнт МЗС.
"Абодва бакі абавязаліся працягнуць сумесную працу ў сфэры забесьпячэньня ядзернай бясьпекі, уключаючы павышэньне ўзроўню бясьпекі ў Аб'яднаным інстытуце энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў у Беларусі".
Мартынаў і Клінтан таксама абавязаліся ўмацоўваць глябальнае супрацоўніцтва ў сфэры мірнага выкарыстаньня ядзернай энэргіі ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі і дадатковымі двухбаковымі дамоўленасьцямі, якія могуць быць заключаныя паміж Беларусьсю і ЗША", — гаворыцца ў паведамленьні зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі.
"Беларусь таксама аб'явіла пра намер дыверсыфікаваць сваё энэргетычнае забесьпячэньне шляхам будаўніцтва сваёй першай АЭС грамадзянскага прызначэньня, — паведамляе беларускае МЗС. — ЗША падтрымліваюць гэтую дзейнасьць, якая ўключае ў сябе працэс праэктаваньня на ўмовах спаборніцтва і будаўніцтва надзейнай і бясьпечнай станцыі, што дзейнічае ў адпаведнасьці з гарантыямі МАГАТЭ. ЗША таксама падтрымліваюць намаганьні Беларусі па найхутчэйшай рэалізацыі гэтага камэрцыйнага праекта".
"Для паляпшэньня двухбаковых стасункаў ЗША і Беларусі першачарговую важнасьць па-ранейшаму мае праява большай павагі да дэмакратыі і правах чалавека, якое неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзянаў", – цытуе тэкст заявы прэс-служба МЗС Беларусі.
ЗША, у прыватнасьці, спадзяюцца на адпаведнасьць выбараў прэзыдэнта Беларусі міжнародным стандартам. "У гэтым дачыненьні станоўчым крокам зьяўляецца рашэньне Беларусі накіраваць запрашэньне значнага складу міжнародных назіральнікаў для ажыцьцяўленьня назіраньня за правядзеньнем выбараў", – адзначаецца ў заяве.
Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Беларусі і ЗША таксама пацьвердзілі прыхільнасьць сваіх краінаў справе ядзернай бясьпекі і ядзернага нераспаўсюджваньня.
Беларусь заявіла аб намеры ліквідаваць усе свае запасы высокаўзбагачанага ўрану да наступнага саміту па ядзернай бясьпецы, які пройдзе ў 2012 годзе.
Са свайго боку ЗША маюць намер прадаставіць тэхнічную і фінансавую дапамогу для магчыма хутчэйшага ажыцьцяўленьня гэтых мер.
"Прыняўшы гэтае рашэньне, Беларусь далучаецца да Злучаных Штатаў у міжнародных намаганьнях па пераводзе ядзерных установак на выкарыстаньне нізкаўзбагачанага ўранавага паліва, што ў XXI стагодзьдзі становіцца сусьветным стандартам", — цытуе прыняты дакумэнт МЗС.
"Абодва бакі абавязаліся працягнуць сумесную працу ў сфэры забесьпячэньня ядзернай бясьпекі, уключаючы павышэньне ўзроўню бясьпекі ў Аб'яднаным інстытуце энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў у Беларусі".
Прыняўшы гэтае рашэньне, Беларусь далучаецца да Злучаных Штатаў у міжнародных намаганьнях па пераводзе ядзерных установак на выкарыстаньне нізкаўзбагачанага ўранавага паліва