Цыганкоў: На Кастрычніцкую плошчу заклікалі прыйсьці ў сваіх тэлевыступах два кандыдата ў прэзыдэнты — Віталь Рымашэўскі і Мікола Статкевіч. Магчыма, варта было чакаць, што на гэты заклік адгукнецца больш народу, чым тыя каля тысячы чалавек, якія бралі ўдзел у гэтай акцыі. На вашу думку, як можна ацаніць гэтую рэпэтыцыю?
Класкоўскі: Якраз на рэпэтыцыю Плошчы гэтая акцыя ня цягне, бо банальна было малавата ўдзельнікаў. Але акцыя ўдалася як чарговае «сьвята непаслушэнства». Людзі прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да Плошчы Незалежнасьці, памітынгавалі нават на прыступках Дому ўраду — даўно не было такога «разгулу».
Вядома, ня варта, каб было нейкае галавакружэньне — пабачым яшчэ, ці ня будуць нейкія санкцыі. Але відаць, што ўлада мусіла троху адкруціць назад — напачатку палохалі, але ў выніку міліцыя нікога не чапала. Відавочна, што ўлада пазьбягае брутальнасьці. Хай сабе гэта найперш з аглядкай на Захад, на Эўропу, але факт тое, што апазыцыйныя кандыдаты могуць асядлаць гэты трэнд. Зь іх гледзішча зараз цалкам лягічна ісьці на абвастрэньне, бо ўладам нявыгадна іх здымаць. У выніку зьмяншаецца элемэнт страху ў грамадзтве, і таму Плошча 19 сьнежня можа быць значна больш шматлюднай.
Цыганкоў: Як можна ацаніць гэтую акцыю з пункту гледжаньня еднасьці апазыцыі? Адны з кандыдатаў прыйшлі на плошчу, але ня ўдзельнічалі ў шэсьці, іншыя ўвогуле заявілі, што гэта акцыя — не для іх.
Класкоўскі: На жаль, даводзіцца паўтараць банальныя ісьціны, канстатаваць, што апазыцыя разьяднаная. Натуральна, гэта апрыёры зьніжае яе патэнцыял на гэтых выбарах. 19 сьнежня гэтая разьяднанасьць можа падкасіць патэнцыял Плошчы — з двух прычынаў.
Па-першае, кандыдаты расьцярушаць галасы выбаршчыкаў, тым самым аслабляецца лёзунг «Абаронім перамогу». Бо, натуральна, вісіць у паветры пытаньне: а чыя перамога?
І па-другое, гэта арганізацыйны лёзунг. Калі «апазыцыйная сямібаяршчына» будзе арганізоўваць Плошчу, то ў выніку можа атрымацца варыянт калектыўнай безадказнасьці.

Калі «апазыцыйная сямібаяршчына» будзе арганізоўваць Плошчу, то ў выніку можа атрымацца варыянт калектыўнай безадказнасьці.