Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова пакарала за несанкцыянаванае пікетаваньне з заклікам да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў сябра КХП БНФ Яна Дзяжаўцава і беспартыйнага апазыцыянэра Барыса Хамайду.
Спадар Хамайда сёлета ўжо ня першы раз затрыманы за парушэньне артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, а спадар Дзяржаўцаў трапіў у суд упершыню. Таму, паводле рашэньня судзьдзі, у якасьці пакараньня Барыс Хамайда мусіць адбыць 5 сутак арышту, а Ян Дзяржаўцаў — сплаціць 350 тысяч штрафу.
Плякаты "Толькі байкот" і "Ўдзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме" канфіскаваныя Чыгуначным райаддзелам міліцыі, дзе на апазыцыянэраў склалі адміністрацыйныя пратаколы за правапарушэньне.
Апазыцыянэры спрабавалі тлумачыць міліцыянтам і суду, што цяпер ідзе агітацыйная выбарчая кампанія, у якой яны таксама бяруць удзел. Але суд пацьвердзіў, што вулічная агітацыя павінна праходзіць у вызначаных уладамі месцах, і пляцоўка каля так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна — у гэты пералік не ўваходзіць.
Барысу Хамайду і Яну Дзяржаўцаву ўдалося прастаяць з плякатамі ў цэнтры горада ўсяго каля дзьвюх гадзін.