Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Па дзяржаўным тэлебачаньні адно, а ў жыцьці — другое"


Як вы ацэньваеце асьвятленьне выбарчай кампаніі беларускімі тэлеканаламі? На пытаньне адказвалі жыхары Горадні.

Спадар: "Усё зразумела, што выбары даўно зроблены. Штосьці паказваюць кожны дзень, піяр Лукашэнкі. Я чуў, што будуць у запісе выступы. Як пачуем, то паглядзім, які тады будзе аптымізм".

Малады спадар: "Я ўвогуле беларускае тэлебачаньне не гляджу, бо нецікава. Шмат што не задавальняе — і палітычныя справы, і эканамічныя, няма праўды. Якая там праўда будзе? Па тэлебачаньні адно, у жыцьці — другое, вось і ўсё".

Спадар:
"Я вельмі мала гляджу тэлевізар. Напэўна, там ёсьць інфармацыя пра выбары, але я вельмі далёкі ад палітыкі і гэтым не цікаўлюся".

Спадарыня:
"Вы ведаеце, я тэлевізар не асабліва люблю глядзець, больш радыё. Думаю, што даюць штосьці пра выбары, але я ня чула, чэсна. Я не люблю слухаць палітыку, люблю штосьці такое, калі на кухні гатуеш. Што-небудзь сваё…"

Спадар: "Мяне гэтыя выбары мала цікавяць, я ўвогуле стараюся трымацца ад палітыкі чым далей. Я лічу: дзе палітыка, там штосьці нячыстае".

Спадар
: "Нас ужо даўно не цікавіць беларускае тэлебачаньне, мы проста яго не глядзім. Там, уласна кажучы, глядзець няма чаго, у нас увогуле адключана гэтая тэлеантэна. Ніякіх зьменаў я не чакаю пасьля выбараў: як было, так усё і застанецца".

Ягоная жонка: "Мы б хацелі новага кандыдата, але мы лічым, што пакуль яшчэ не паявіўся гэты чалавек. Яму не далі паявіцца. Гэта значыцца — на корані ўсё зрэзана. Цяпер пакуль будзе той жа прэзыдэнт, таму што не змаглі выгадаваць іншага".

Спадар: "Лукашэнка будзе сам, таму што ён будзе. Няма ў нас кандыдата такога іншага, таму што Ярмошына выступала… Але я не глядзеў, пераключыў на іншы канал, каторы мне больш цікавы — "Навіны спорту".

Ягоны калега: "Як ён сказаў, вядома будзе ўсё загадзя, канечне. А інфармацыі мала ідзе, вядома ж".

Сталы спадар: "Канечне, цікавасьць ёсьць. Вось ня бачна інтэрвію з кандыдатамі, а пажадана ж. Не паказваюць. Гэтай інфармацыі недастаткова".

Спадар:
"Нічога няма. Я пра беларускія кажу каналы. Таму што ўсё зразумела і так Беларускаму тэлебачаньню".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG