НАДВОР’Е...
...Воблачна, месцамі дажджы, раніцамі туман, тэмпэратура ўначы 0...+5°С, удзень +3...+9°С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
20 лістапада
У 20.15 у “Менск-Арэне” адбудзецца фінал дзіцячага конкурсу “Эўрабачаньне-2010”.
У 19.00 у клюбе “Рэактар” вялікі дзьвюхгадзінны канцэрт гурту “Gods tower”.
21 лістапада
Адзначэньне 100-годзьдзя Чырвонага касьцёлу ў Менску. Сьвяточная літургія ў 12.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
20 лістапада
У Лісабоне адбудзецца саміт ЗША – Эўразьвяз.
21 лістапада
У Пецярбургу пройдзе “Тыгровы саміт” з удзелам 13 краінаў, у якіх яшчэ захаваліся папуляцыі тыграў.
У Нюрнбэргу адкрываецца Музэй гісторыі Нюрнбэрскага працэсу з нагоды 65-годзьдзя з дня пачатку працэсу.
У Нюрнбэргу сустрэнуцца міністры замежных справаў Нямеччыны і Расеі Сяргей Лаўроў і Гіда Вэстэрвэле.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
20 лістапада
У 1858 годзе нарадзілася швэдзкая пісьменьніца Сэльма Лягерлёф. За сваю творчасьць яна была ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй, яе творы перакладаліся па-беларуску.
У 1925 годзе нарадзіўся Робэрт Кенэдзі, родны брат амэрыканскага прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі. Ён змагаўся з расізмам у ЗША. У 1968 г. вырашыў балятавацца на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, аднак быў застрэлены ў Лос-Анджэлесе у гатэлі “Амбасадар”.
У 1930 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам Янка Купала.
У 1947 годзе ААН прыняла рэзалюцыю аб утварэньні на тэрыторыі Палестыны дзьвюх дзяржаваў – габрэйскай і арабскай. Горад Ерусалім абвяшчаецца міжнароднай зонай.
У 1998 годзе была застрэленая Галіна Старавойтава, вядомая расейская дзяячка, якая шмат прычынілася да перабудовы і распаду савецкай імпэрыі.
20 лістапада адышлі ў лепшы сьвет расейскі пісьменьнік Леў Талстой – у 1910-м, польскі пісьменьнік Стэфан Жаромскі – у 1925-м, беларускі літаратар Леў Клейнбарт – у 1950-м, дыктатар Гішпаніі Франка – у 1975-м.
21 лістапада
У 1694 годзе нарадзіўся Вальтэр, слынны францускі пісьменьнік і філёзаф-асьветнік.
У 1925 годзе нарадзіўся выдатны беларускі мастак-графік Сямён Герус. Ён аўтар такіх славутых твораў, як “Зіма ў Менску“, “Мы – беларусы“, “Янка Купала ў Вязынцы” і іншых.
У 1965 годзе нарадзілася ісьляндзкая сьпявачка Б'ёрк.
У 1995 годзе ў Дэйтане, штат Агаё, ЗША, былі падпісаныя мірныя пагадненьні, што паклалі канец басьнійскай вайне 1992-1995 гадоў.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
20 лістапада
Сусьветны дзень дзяцей.
У Мэксыцы – Дзень Рэвалюцыі.
У Бразыліі – Дзень Зумбі, лідэра паўстаньня рабоў, забітага 20 лістапада 1695 году.
21 лістапада
Міжнародны дзень ахвяраў аўтакатастрофаў.
Міжнародны дзень тэлевізіі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: “Прэсавая служба Мядзьведзева саступіла БелаПАНу”.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Я ня згодны з тым, што вы кажаце, але буду біцца да сьмерці, каб вы мелі права гэта сказаць” – Вальтэр.