Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДАЖДЖЫ…


Уначы ад чатырох да дзевяці цяпла, удзень плюс шэсьць – адзінаццаць.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Справаздача праваабаронцаў аб ходзе выбарчай кампаніі (Менск, офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”, 11.00).

Сьвята тэнісу з удзелам першай і дзясятай ракетак сьвету Каралін Вазьняцкі з Даніі і беларускі Вікторыі Азаранкі (Менск, Палац спорту, 17.30).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Лісабоне пачынаецца саміт НАТО – на ім будзе абмяркоўвацца новая стратэгія для альянсу.

У Ватыкане адбудзецца сустрэча кардыналаў і папы рымскага Бэнэдыкта XVI.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Усясьветны дзень туалету (заснаваны ў 2001 годзе ўдзельнікамі міжнароднай канфэрэнцыі ў Сынгапуры, прысьвечанай праблемам туалетаў).

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1557 годзе пакінула гэты сьвет каралева Бона – адна з кіраўніц сярэднявечнай Беларусі. Сама яна была італьянка і шмат зрабіла для разьвіцьця беларускіх земляў і для збліжэньня Беларусі з Заходняй Эўропай. З ініцыятывы каралевы Боны была праведзеная вялікая аграрная рэформа. За часу Боны ў Беларусь прыехала багата яе суродзічаў-італьянцаў: мастакоў, навукоўцаў, дойлідаў, вайскоўцаў і купцоў. Беларусь была натуральным чынам залучаная ў сфэру ўплыву італьянскага рэнэсансу.

У 1784 годзе нарадзіўся Міхал Баброўскі – навуковец-славіст, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня. Баброўскі дасьледаваў гісторыю славянскага кнігадрукаваньня, выданьні Фіёля, Фёдарава ды Мсьціслаўца. Зрабіў поўнае апісаньне кірылічных і глагалічных кніг Ватыканскае бібліятэкі. Але самае, бадай, галоўнае – ён наноў адкрыў сьвету імя Францішка Скарыны.

У 1842 году нарадзіўся Адам Банецкі – гісторык і дасьледнік геральдыкі і генэалёгіі на абшарах Рэчы Паспалітай. Ягоны “Гербоўнік” у 13 тамох да сёньня ня мае аналягаў у беларускай навуцы – толькі там многія з нас могуць знайсьці свае старажытныя радаводы.

Таксама ў гэты дзень у розныя гады прыйшлі на сьвет расейскі навуковец, заснавальнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Міхаіл Ламаносаў, расейскі рэвалюцыянэр Міхаіл Калінін, помнік якому дагэтуль стаіць насупраць Менскага батанічнага саду, заходнебеларускі паэт Мікола Засім, кіраўніца Індыі Індыра Гандзі і амэрыканскі бізнэсовец Тэд Тэрнэр, які стварыў сусьветна вядомую інфармацыйную службу CNN.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Ніякай тут радыяцыі няма – прайшла!”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Нельга паціснуць адно аднаму рукі зь сьціснутымі кулакамі”, – Індыра Гандзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG