Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыйшла нафта для пробнага пуску трубаправоду "Адэса-Броды"


Нафтатэрмінал "Паўднёвы" (Адэская вобласьць, Украіна) пачаў разгрузку танкера з нафтай, прызначанай для авэрснага прапампоўваньня ў Беларусь праз нафтаправод "Адэса — Броды".

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведамілі ў кампаніі "Укртранснафта" .

Танкер "Саната" прыбыў з Наварасійску з грузам нафты маркі Urals.

Аб'ём партыі, закупленай на ўмовах "своп", складае 80 тыс. тон, уладальнікам рэсурсу выступае Беларуская нафтавая кампанія.

Цяпер афармляецца мытная дакумэнтацыя. У нафтаправод нафту запампуюць пасьля заканчэньня мытных працэдур і экспэртызы сыравіны. Як чакаецца, гэта зойме каля двух дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG