У касавай зале чыгуначнага вакзалу ўсталявана спэцыяльная скрыня, куды кожны ахвотны можа апусьціць запоўненую анкету, каб выказаць сваю думку наконт аднаўленьня чыгуначнага маршрута Горадня — Варшава.
Такім чынам адміністрацыя чыгуначнага вакзалу вывучае грамадзкую думку гарадзенцаў. З ініцыятывай правесьці апытаньне выступіла ўпраўленьне Беларускай чыгункі.
Начальнік гарадзенскага вакзалу Аляксандар Сакалоўскі сказаў нашаму радыё, што скрыня будзе знаходзіцца ў касавай залі 10 дзён. Зь яго слоў, сёньня ўжо дасталі на праверку 688 анкетаў, і пераважная большасьць — 93,9% апытаных — выказваюцца за тое, каб аднавіць маршрут Горадня — Варшава.
Нагадаю, што цягнік паміж Варшавай і Горадняй курсаваў да сярэдзіны 1995 году. Акрамя гэтага, праз Горадню ў Заходнюю Эўропу праходзілі цягнікі з Масквы і Санкт-Пецярбургу.
Ужо больш як 10 гадоў з Горадні, якая знаходзіцца за 15 км ад мяжы з Польшчай, можна патрапіць на электрычцы тры разы на суткі толькі да памежнай станцыі Кузьніца Беластоцкая.
Сёлета за 10 месяцаў у кірунку Кузьніцы Беластоцкай з гарадзенскага вакзалу ад’ехала звыш 68 тысяч пасажыраў. Гэтая лічба больш як на 21 тысячу перавышае адпаведную леташнюю.