Судзьдзя Ленінскага суду Горадні абвясьціў сёньня падчас другога паседжаньня, што справа супраць Крысьціны Шацікавай спынена з-за нязначнасьці парушэньня.
Справу супраць Крысьціны Шацікавай разглядалі з тае прычыны, што міліцыянтамі быў складзены пратакол, паводле якога яе вінавацілі ў распаўсюдзе ў адной з крамаў Горадні друкаваных буклетаў на гендэрную тэматыку.
Падчас паседжаньня суду высьветлілася, што яна буклетаў не распаўсюджвала, а затрымалі яе нібыта для высьвятленьня асобы. Праўда, пратакол усё ж быў складзены, і ў ім было запісана, што яна распаўсюджвала буклеты.
Сёньня, як і на першае паседжаньне суду, міліцыянты нікога не дапускалі ў будынак, дзе разглядалася справа, спасылаючыся на вусны загад старшыні Ленінскага суду.