11-га лістапада ў Палаце прадстаўнікоў мае разглядацца ратыфікацыя пагадненьня з Польшчай аб ільготным перасячэньні мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў. Польскі бок ужо выканаў усе неабходныя працэдуры. І цяпер, як любяць казаць дыпляматы, мяч знаходзіцца на беларускім баку.
Прадстаўляць дакумэнт дэпутатам будзе хтосьці з намесьнікаў міністра замежных справаў Беларусі. Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных у размове са "Свабодай" называе ратыфікацыю пагадненьня аб бязьвізавых паездках грамадзянаў, якія пражываюць у памежных раёнах паміж Беларусьсю і Польшчай, "яшчэ адным крокам да большай адкрытасьці і супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі":
"Беларускі бок выступае за максымальнае спрашчэньне і адмену любых візавых працэдураў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу. Мы заклікаем нашых эўрапейскіх партнэраў паскорыць рух у гэтым кірунку. Са свайго боку мы даўно гатовыя на пэрспэктыўныя рашэньні. Мы перакананыя, што гэта спросьціць стасункі паміж людзьмі і будзе спрыяць умацаваньню агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў".
У Варшаве пагадненьне прайшло ўжо праз усе тры неабходныя для пачатку яго дзеяньня працэдуры. Дакумэнт падпісаў міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, ратыфікаваў парлямэнт, на ім ёсьць і віза прэзыдэнта краіны Браніслава Камароўскага. І ўсё гэта зроблена яшчэ да лета.
А вось афіцыйны Менск пакуль абмежаваўся толькі подпісам, які паставіў пад пагадненьнем міністар замежных справаў. Сяргей Мартынаў зрабіў гэта ў Варшаве яшчэ ў лютым. Але яго подпісу недастаткова, каб пагадненьне стала правамоцным.
Кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук на маё пытаньне, што можа даць такое пагадненьне жыхарам памежных рэгіёнаўБеларусі, згадаў такую гісторыю. Сябры ягонай ініцыятыўнай групы спрабавалі зьбіраць подпісы за Раманчука ў чэргах на мяжы Беларусі і Польшчы ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях. Аднак, калі людзі даведваліся пра тое, што гэты кандыдат выступае за інтэграцыю Беларусі з Эўропай, яны адмаўляліся яго падтрымаць. Яраслаў Раманчук акцэнтуе:
"Па сутнасьці, не было людзей, якія б падпісваліся. Яны казалі: гэта ж наш хлеб, мы зарабляем на гэтым грошы. Мы зарабляем на цыгарэтах, гарэлцы, паліве... І калі ня будзе мяжы, мы ж ня будзем зарабляць. Яны ня думаюць пра тое, што сотням тысяч людзей будзе прасьцей паехаць у Польшчу. І што тавары будуць розныя, і ўзровень жыцьця павялічыцца, і магчымасьць для памежнага бізнэсу будзе лепшая. Пра гэта яны не мяркуюць. Яны думаюць толькі пра свае карпаратыўныя інтарэсы".
У беларускім парлямэнце таксама рыхтуюцца да ратыфікацыі аналягічныя пагадненьні з Латвіяй і Літвою. Іх міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў падпісаў адпаведна ў Рызе і Менску.
Прадстаўляць дакумэнт дэпутатам будзе хтосьці з намесьнікаў міністра замежных справаў Беларусі. Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных у размове са "Свабодай" называе ратыфікацыю пагадненьня аб бязьвізавых паездках грамадзянаў, якія пражываюць у памежных раёнах паміж Беларусьсю і Польшчай, "яшчэ адным крокам да большай адкрытасьці і супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі":
"Беларускі бок выступае за максымальнае спрашчэньне і адмену любых візавых працэдураў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу. Мы заклікаем нашых эўрапейскіх партнэраў паскорыць рух у гэтым кірунку. Са свайго боку мы даўно гатовыя на пэрспэктыўныя рашэньні. Мы перакананыя, што гэта спросьціць стасункі паміж людзьмі і будзе спрыяць умацаваньню агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў".
У Варшаве пагадненьне прайшло ўжо праз усе тры неабходныя для пачатку яго дзеяньня працэдуры. Дакумэнт падпісаў міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, ратыфікаваў парлямэнт, на ім ёсьць і віза прэзыдэнта краіны Браніслава Камароўскага. І ўсё гэта зроблена яшчэ да лета.
А вось афіцыйны Менск пакуль абмежаваўся толькі подпісам, які паставіў пад пагадненьнем міністар замежных справаў. Сяргей Мартынаў зрабіў гэта ў Варшаве яшчэ ў лютым. Але яго подпісу недастаткова, каб пагадненьне стала правамоцным.
Кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук на маё пытаньне, што можа даць такое пагадненьне жыхарам памежных рэгіёнаў
калі ня будзе мяжы, мы ж ня будзем зарабляць