У інтэрвію віленскаму тыднёвіку "Літоўскі кур'ер" Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Літву ў тым, што яна нібыта замаруджвае ратыфікацыю дамовы аб бязьвізавых паездках грамадзянаў, якія жывуць у 50-кілямэтровай памежнай зоне. Дагэтуль гэткія ж прэтэнзіі афіцыйнаму Менску прад'яўляла Вільня. Хто насамрэч вінаваты ў тым, што ўжо больш за два гады насельнікам памежных тэрыторый візавыя палёгкі абяцаюць толькі на паперы?
У літоўскіх Салечніках яшчэ ад савецкіх часоў папулярны анэкдот. На пытаньне адпаведных службаў аб наяўнасьці сваякоў за мяжой мясцовы жыхар адказвае: "Так, цётка ў Беняконях". Маецца на ўвазе бліжэйшая вёска і аднайменны памежны пераход зь беларускага боку, на Гарадзеншчыне. Цяпер, каб трапіць за пяць кілямэтраў да гіпатэтычнай цёткі, трэба заплаціць амаль 100 даляраў консульскага збору. Зрэшты, тое ж тычыцца і беларусаў. Гаворыць жыхарка Салечнікаў Ала Давідовіч:
"Я сама паходжу зь Беларусі, і мне палёгка надта была б добрая, бо ў Беларусі пахаваныя мае дзяды, а таксама жыве мой брат. І вельмі вялікая нязручнасьць, што ня можам вольна кантактаваць. Апошні раз я бачыла брата шэсьць гадоў таму. І ўсё праз гэтую візу — вельмі ж яна дарагая, не па нашых кішэнях. Таму хацелася б, каб хутчэй нашы ўлады знайшлі агульную мову і падпісалі пагадненьне, якога мы чакаем ужо шмат гадоў. Каб нарэшце было прасьцей перасекчы тую мяжу, якая многім папросту недаступная. Паехаў бы і на магілкі, і так. Але віза хоць і аднаразовая, усё роўна не па нашых заробках. Вялікай праблемы адкрыць яе няма — пайшоў у Беларускі цэнтар, заказаў, і праз 2-3 дні прывязуць гатовую. Але ж за ўсё плаціць трэба. А 60 эўра — гэта дзесьці 250-260 літаў. Дык няхай заробак нават і 1000, а такую суму адняць — дык гэта адчувальна".
Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь "поўная рашучасьці" разьвязаць пытаньне ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Літвы. І калі Вільня яшчэ не атрымала на гэта дазволу свайго "спонсара" Брусэлю, то гэта праблема літоўскага боку:
"Мы прынялі ваш варыянт. Будзе тут ваш прэзыдэнт — думаю, гэта будзе адно з асноўных пытаньняў нашых перамоваў. Прынамсі, мы поўныя рашучасьці разьвязаць гэтую праблему. Мы прынялі варыянт Літвы. Вось як літоўцы прапанавалі, так мы і прынялі гэтую дамову. Якія пытаньні да нас? Як толькі вы будзеце гатовыя, мы падпішам гэтае пагадненьне. Калі літоўскі бок захоча падпісаць дамову, то да Новага году мы яе падпішам. І калі вы ўжо ў свайго спонсара-брата дазволу запыталіся, дык давайце падпісваць, бо вы ж казалі, што вам Брусэль павінен даць дабро. Нам ні ў каго ня трэба пытацца дазволу, мы прымаем гэтае рашэньне самі".
Ранейшыя заявы адносна хуткай ратыфікацыі двухбаковай дамовы плёну ня мелі. Спачатку меркавалася, што адпаведны дакумэнт будзе падпісаны яшчэ падчас леташняга візыту Лукашэнкі ў Літву, аднак з-за не агалошаных прычынаў гэта ня здарылася. Год таму старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі запэўніваў, што запуск мэханізму ў дзеяньне — выключна "тэхнічнае пытаньне". Пра тое, што пытаньне будзе вырашанае ў “самы бліжэйшы час” заяўляў прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі.
Аднак літоўскія афіцыйныя асобы неаднаразова казалі, што падпісаньне дамовы наўмысна зацягваюць беларускія ўлады. У МЗС Літвы не камэнтуюць апошнія выказваньні Лукашэнкі, параіўшы пачакаць літаральна некалькі дзён. На гэтым тыдні ў Менск прыедзе кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Аўдронюс Ажубаліс, і тады чарговым разам будзе ўзьнятае спрэчнае пытаньне. Як удакладняе намесьнік дырэктара дэпартамэнту палітыкі ўсходняга суседзтва МЗС Літвы Марыюс Гудзінас, дагэтуль Менску перашкаджалі загадкавыя “тэхнічныя цяжкасьці”. Яшчэ падчас візыту Лукашэнкі ў Вільню беларуская дэлегацыя спасылалася на "незавершанасьць унутрыдзяржаўных працэдураў узгадненьня дакумэнтаў”. Літва ж, наадварот, заяўляла пра гатоўнасьць да падпісаньня неабходных папераў у любы момант. У сытуацыі новых непаразуменьняў зноў даводзіцца сядаць за стол перамоваў:
"Для таго, каб зразумець, пра што гаворыцца, перадусім трэба шмат сустракацца і шмат кантактаваць на ўсіх узроўнях. У маім разуменьні, у кожнага нармальнага літоўца ёсьць нармальнае стаўленьне да беларусаў, паколькі ў нас шмат агульнага, у нас карані агульныя. Мы можам і павінны адно аднаго зразумець. Таму мы перакананыя, што кантактаваньне карыснае заўсёды. Як нефармальнае, якое дазваляе гаварыць нашмат больш шчыра, так і фармальныя сустрэчы за афіцыйным сталом. Вядома, павінна быць жаданьне бакоў адно аднаго зразумець. Гэта, магчыма, увогуле мусіць быць на першым пляне. Бо калі ёсьць жаданьне, то тады пры доўгіх і сардэчных размовах можна будзе знайсьці ісьціну. І ў гэта я веру".
Аналітыкі не выключаюць, што ратыфікацыі пагадненьня замінае розны падыход да ўліку візавых ільготнікаў. Беларускі бок настойвае, каб грамадзяне Літвы, якія будуць наведваць Беларусь са спэцдазволам, праходзілі абавязковую рэгістрацыю на агульных падставах. Літоўцы ж супраць такога ўліку, паколькі ў Літве інстытут рэгістрацыі замежнікаў папросту адсутнічае.
Рэжым спрошчанага памежнага руху мае на ўвазе, што жыхары Літвы і Беларусі, якія пражываюць на адлегласьці да 50 кілямэтраў ад мяжы, змогуць перасякаць яе дзякуючы адмысловым дазволам. Мяркуецца, што ў выпадку рэалізацыі задумы такія дазволы будуць каштаваць 20 эўра і выдавацца на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Перамовы пра адмысловыя ўмовы памежнага перамяшчэньня вядуцца таксама з Польшчай і Латвіяй.

Каб нарэшце было прасьцей перасекчы тую мяжу, якая многім папросту недаступная ...

І калі вы ўжо ў свайго спонсара-брата дазволу запыталіся, дык давайце падпісваць ...