Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Сямашка: Газ для Беларусі можа каштаваць $210-220


Паводле прагнозаў беларускага ўраду, цана расейскага газу для Беларусі на 2011 год складзе $210-220 за тысячу кубамэтраў.

"Цана газу на 2011 год будзе разьлічвацца паводле формулы, і, паводле нашых разьлікаў, складзе $210-220 за тысячу кубамэтраў", - сказаў журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка ў аўторак у Маскве.

Ён сказаў, што цяпер Беларусь абмяркоўвае з Расеяй "некаторыя пытаньні па газавай тэматыцы". "Ёсьць прапановы з нашага боку", -- сказаў спадар Сямашка. Ён аднак, не ўдакладніў, якія менавіта пытаньні абмяркоўваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG