На раённым сходзе па вылучэньні кандыдатаў на чацьверты Ўсебеларускі сход старшыня Астравецкага райвыканкаму Адам Кавалька заявіў прысутным, што ў Альхоўцы зьбіраюцца зачыніць кардонна-папяровую фабрыку з-за таго, што яна нерэнтабэльная. Для працоўных фабрыкі такая аб’ява сталася неспадзяванкай.
Адразу людзі пачалі зьбіраць подпісы да кіраўніка вобласьці і канцэрну Беллесбумпрам з тым, каб ім патлумачылі сытуацыю з магчымым закрыцьцёім фабрыкі, паколькі гэта адзінае ў іх мястэчку Альхоўка прадпрыемства, на якім працуе большасьць жыхароў.
8 кастрычніка з адпачынку быў адкліканы дырэктар фабрыкі Расьціслаў Бразінскі, і ўжо на фабрыцы адбыўся сход, у якім браў удзел прадстаўнік райвыканкаму. Вось што кажа адна з працаўніуцаў, якая зьбірае подпісы да начальства.
Спадарыня: «Прадстаўнік райвыканкаму патлумачыў, што няправільна зразумелі Кавальку. Маўляў, пра закрыцьцё фабрыкі ён не казаў, а мова вялася пра тое, што калі будуць будаваць атамную станцыю, то іх фабрыку перабудуюць у санаторый на 1000 месцаў».
Аднак людзей гэта вельмі напалохала, і ўжо на сёньняшні дзень пад лістамі да кіраўніцтва аблвыканкаму і канцэрну сабрана больш 100 подпісаў з тым, каб усё ж людзям патлумачылі дакладны лёс фабрыкі. Вось як гэта аргумэнтуе спадарыня, што зьбірае подпісы.
Спадарыня: «Тут ва ўсіх крэдыты пабраныя, людзі сядзяць на крэдытах, бо заробкі малыя. Сярэдні лічыцца 600 тысяч, а калі браць рабочых, то ўсяго 400 тысяч».
Другая спадарыня дадае, што іншай працы ў іх мястэчку для такой колькасьці людзей папросту няма:
«У нас жа болей няма ніякай працы, у нас толькі фабрыка, нават калгасаў няма ніякіх, і ўсе людзі працуюць на фабрыцы».
8 кастрычніка на сходзе многіх ўразіла тое, што Кавалька не прыехаў сам сказаць пра тое, што яго нібыта няправільна зразумелі, а даслаў пасланца. Многія думаюць, што іх фабрыку могуць патрымаць толькі да выбараў, а там яе лёс можа стаць іншым.
Спадар: «А што яны хочуць зрабіць? Абанкруціць, каб потым каму-небудзь прадаць за адну базавую велічыню! І ўся тут песьня, хутчэй за ўсё так яно ідзе».
Да кіраўніцтва фабрыкі датэлефанавацца так і не ўдалося, дырэктар у адпачынку, малодшыя паводле пасадаў начальнікі баяліся нешта казаць.

Тут ва ўсіх крэдыты пабраныя, людзі сядзяць на крэдытах, бо заробкі малыя.