Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ДОЖДЖ...

  • ...і ўдзень, і вечарам. Тэмпэратура: 8 – 10 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • У Музэі гісторыі беларускай літаратуры прэзэнтацыя кнігі эміграцыйнага беларускага паэта Алеся Салаўя (1922-1978). Пачатак а 17.00.
  • У офісе Партыі БНФ прэзэнтацыя фільму "Падарожжа па бясконцай вайне", прысьвечанага палітзьняволенаму Мікалаю Аўтуховічу. Пачатак а 18.00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Міжнародная антыкарупцыйная канфэрэнцыя ў Бангкоку.
  • У Ёкагаме сустрэча міністраў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1906 у Вільні выйшаў першы нумар газэты "Наша Ніва".
  • У 1928 нарадзіўся італьянскі кампазытар Эніё Марыконэ, які напісаў музыку для блізка 400 кінафільмаў. За сваю музыку Марыконэ пяць разоў атрымліваў прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва, вядомую пад назвай "Оскар".
  • У 1938 памёр Мустафа Кемаль Атацюрк (нар. 1881), заснавальнік Турэцкай рэспублікі і яе першы прэзыдэнт.
  • У 1982 памёр Леанід Брэжнеў (нар. 1906), кіраўнік КПСС і савецкай дзяржавы ў 1964-1982.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Сусьветны дзень навукі ў імя міру і разьвіцьця.
  • Сусьветны дзень моладзі.


МІНУС 365:


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

  • "Навука – гэта арганізаваныя веды. Мудрасьць – гэта арганізаванае жыцьцё" – Імануіл Кант.
  • "Навука зрабіла нас багамі тады, калі мы яшчэ не заслужылі быць людзьмі" – Жан Растан.
  • "Навуковец – гэта ня той, хто дае правільныя адказы, а той, хто ставіць правільныя пытаньні" – Клёд Леві-Строс.
  • "Уся навука падзяляецца на фізыку і зьбіраньне паштовых марак" – Эрнэст Рэзэрфорд.
  • "Дасьледаваньне – гэта тое, што я раблю, калі я ня ведаю, што раблю" – Вэрнэр фон Браўн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG