Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для бальканцаў скасаваныя візы


Міністры юстыцыі і ўнутраных спраў 27 краін Эўразьвязу ўхвалілі ў панядзелак на сустрэчы ў Брусэлі прапанову Эўракамісіі адмяніць візавы рэжым для грамадзян Альбаніі, а таксама Босьніі і Герцагавіны.

Для абедзьвюх краін сфармуляваны шэраг тэхнічных патрабаваньняў для пераходу на бязьвізавы рэжым: у прыватнасьці, увядзеньне біямэтрычных пашпартоў і ўдасканаленьне міграцыйнага кантролю.

Чакаецца, што канчаткова рашэньне аб бязьвізавым рэжыме будзе аформлена да сьнежня.

У 2009 годзе ЭЗ ужо адмяніў візы для грамадзянаў Македоніі, Чарнагорыі і Сэрбіі. Цяпер адзіным рэгіёнам Бальканаў, у якога няма бязьвізавых зносінаў з ЭЗ, застаецца Косава, не прызнанае ўсімі членамі ЭЗ у якасьці незалежнай дзяржавы.

Уступленьне ў ЭЗ – галоўны зьнешнепалітычны прыярытэт бальканскіх дзяржаваў. Харватыя і Македонія зьяўляюцца афіцыйнымі кандыдатамі на ўступленьне. У сьпісе патэнцыйных кандыдатаў фігуруюць Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Сэрбія і Косава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG