Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура: Экспэрты АБСЭ завяршаюць працу


Алег Бебенін
Алег Бебенін
Экспэрты АБСЭ, якіх беларускія ўлады запрашалі для азнаямленьня з праверкай абставінаў сьмерці журналіста Алега Бябеніна, заканчваюць працу ў Менску.

Прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў адносна хуткага заканчэньня місіі экспэртаў АБСЭ заявіў:

«Праца блізкая да завяршэньня. Відаць, што яны ўсё скончаць 29-га, хаця яны нам нічога ня кажуць. Што да іх меркаваньняў па выніках працы, мне нічога не вядома, бо яны імі ня дзеляцца».

За 3 дні працы ў Менску экспэрты АБСЭ азнаёміліся з матэрыяламі праверкі, праведзенай у пракуратуры, сустрэліся з калегамі Алега Бябеніна і ягонымі сябрамі, а таксама зь беларускім экспэртам, які рабіў ускрыцьцё. Паводле зьвестак ад сяброў журналіста, экспэрты АБСЭ меліся сустрэцца са сваякамі Бябеніна, аднак пацьверджаньняў, што гэта было зроблена, пакуль няма.

Сёньня зьявіліся зьвесткі, што пасланцы АБСЭ наведалі і агледзелі лецішча, дзе ўвечары 3 верасьня быў знойдзены ў пятлі журналіст. Пры тых падзеях на пачатку верасьня прысутнічаў сябра Бябеніна Фёдар Паўлічэнка. Ён быў панятым пры аглядзе лецішча і ў тым ліку дапамагаў міліцыянтам пераносіць цела памерлага журналіста ў міліцэйскі аўтамабіль. Што можа цяпер зацікавіць на лецішчы экспэртаў?

Паўлічэнка: «Разумееце, няма там такіх рэчаў, якія б кінуліся ў вочы, і якія б сьведчылі, што гэта забойства, а не самагубства. Там ёсьць толькі ўскосныя факты, якія сьведчаць пра тое, што ня ўсё нармальна з вэрсіяй пра самагубства. Прыкладам, калі мы туды прыехалі, дом быў ідэальна прыбраны. Перакананы, там няма ніякіх адбіткаў пальцаў, ніякіх сьлядоў забойства, бо ўсё было падчышчана. Затое дэманстратыўна стаялі дзьве пустыя бутэлькі з-пад бальзаму. Маўляў, Алег іх выпіў перад тым, як пайсьці з жыцьця. Пры гэткім ідэальным парадку на лецішчы гэтыя бутэлькі былі вялікім кантрастам. Бо стаялі каля фатэля ў вялікім пакоі гэтак, каб адразу кідацца ў вочы. Мне падаецца, гэта было вельмі не падобна да паводзінаў Алега».

Зь Фёдарам Паўлічэнкам экспэрты АБСЭ сустракаліся ўчора, 27 кастрычніка. Паводле сябра Алега Бябеніна, экспэрты цікавіліся дэталямі, якія супярэчаць вэрсіі пра самагубства журналіста. Фёдар Паўлічэнка найперш распавёў пра тое, што напярэдадні настрой у Бябеніна быў добры, ён рабіў пляны на наступныя дні. У прыватнасьці, яны дамовіліся аб сустрэчы, падчас якой Бябенін абяцаў пазычыць яму грошы. Потым менавіта гэтая сума была знойдзеная ў кішэні Бябеніна міліцыянтамі пры аглядзе трупу.

Таксама Фёдар Паўлічэнка распавёў пра папярэднюю выснову міліцыянта пра час сьме
Яны не выяўлялі нейкай асаблівай зацікаўленасьці, эмацыйна на гэта не рэагавалі..
рці журналіста:

«Ён яшчэ цёплы, можаце пераканацца. Значыць, гэта адбылося некалькі гадзінаў таму», — казаў яму міліцыянт, калі яны выносілі цела зь лецішча. Фёдар Паўлічэнка мяркуе, што гэтыя словы яўна супярэчаць канчатковым высновам беларускага судмэдэкспэрта, які пазначыў, што сьмерць Бябеніна наступіла 2 верасьня, за дзень да гэтых падзей. Як экспэрты АБСЭ рэагавалі на такія супярэчнасьці?

Паўлічэнка: «Збольшага яны не выяўлялі нейкай асаблівай зацікаўленасьці, эмацыйна на гэта не рэагавалі. Яны ўсё фіксавалі, задавалі ўдакладняючыя пытаньні, але ня больш за тое. Хаця ўсё, што я лічыў патрэбным, я сказаў. І гэта іх задаволіла».

Паводле Пятра Кісялёва з рэспубліканскай пракуратуры, яму невядома, каб экспэрты АБСЭ прасілі правесьці нейкія дадатковыя экспэртызы, у тым ліку не ішла гаворка пра эксгумацыю цела журналіста Алега Бябеніна.

Афіцыйная праверка абставінаў сьмерці журналіста працягнутая да 3 лістапада. У пракуратуры кажуць, што дагэтуль ня знойдзена дадзеных, якія б супярэчылі вэрсіі пра самагубства Алега Бябеніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG