У Грузіі заявілі, што арыштавалі трынаццаць чалавек, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысьць Масквы, у тым ліку чатыры грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі.
Намесьнік кіраўніка грузінскай контрвыведкі Атар Арджанікідзэ (на здымку) на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што большасьць з падазраваных у шпіянажы – вайсковыя лётчыкі, а таксама асобы, зьвязаныя з Галоўным упраўленьнем выведкі (ГРУ).
“Посьпех апэрацыі шмат у чым вызначаецца рашэньнем ураду ў 2006 годзе амніставаць тых, хто прызнаўся ў супрацоўніцтве з замежнымі спэцслужбамі” – заявіў Арджанікідзэ.
Паводле ягоных слоў, некалькі чалавек аформілі працэсуальнае пагадненьне, далі інфармацыю пра іншых шпіёнаў і тым самым пазьбеглі арышту.
Паводле грузінскіх уладаў, шпіёнская дзейнасьць, у асноўным, была засяроджаная на Аджарыі, кантроль над якой Тбілісі вярнуў у 2004 годзе.
Тэлеканалы Грузіі паказалі відэазапіс, у якіх падазраваныя распавядаюць, кім яны былі завэрбаваныя і што рабілі. Усіх арыштаваных, у тым ліку расейскіх грамадзянаў, чакае суд.
МЗС Расеі адрынула абвінавачваньні, назваўшы арышт “правакацыяй”. Намесьнік міністра замежных спраў Расеі назваў справу “палітычным фарсам”. МЗС лічыць, што арышты былі праведзеныя адмыслова перад самітам НАТА, у якім мяркуецца ўдзел прэзыдэнта Расеі Мядзведзева, з мэтай нанесьці шкоду рэпутацыі Расеі.
Тым часам, прадстаўнік прапрэзыдэнцкай парлямэнцкай большасьці дэпутат Давід Дарчыашвілі адносна арышту падазраваных заявіў, што, “калі гэтага не зрабіць, дык грамадзтва можа не ўяўляць пагрозаў краіне, зь якімі можа сутыкнуцца кожны грамадзянін. Акрамя таго, яны ня будуць ведаць, што робіць дзяржава, якія сродкі яна траціць на ліквідацыю гэтых пагрозаў”.