Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо пятніца, 5 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПРЫХАПІЦЕ ПАРАСОН...


... бо – дождж. Тэмпэратура +5-+7.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА


У Менску завяршаецца “Менскі форум” (Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтар імя Яганеса Раў, вул. “Праўды”, 11).

У Менску пачынаецца 17-ты Міжнародны кінафэстываль “Лістапад”.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


У Абу Дабі распачынаецца Міжнародны форум у справе бясьпекі

Пачатак візыту прэзыдэнта ЗША Барака Абаму ў Дэлі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1893 – нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай рэспублікі 25 сакавіка 1918г., сябра Рады БНР,міністар па вайсковых справах БНР (расстраляны НКВД у 1946 г.).

1907 – нарадзіўся Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі (пам. у 2006)

1911 – нарадзілася Мары Осбарн, амэрыканская актрыса, зорка нямога кіно.

1913 – нарадзілася Віўен Лі, актрыса, выканаўца ролі Скарлет ў фільме “Унесеныя ветрам” (памерла ў 1967)

1916 – памерла паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка)

1954 – памёр паэт Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР

1956 – адкрыцьцё ў Менску Дзяржаўнага мастацкага музэю Беларусі

1957 – выпуск першага аўтамабілю БелАЗ у Жодзіне

1996 – памёр беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў

МІНУС 365


Польшча баіцца беларускіх танкаў


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвсрда, грудэь акута,
Пара, братцы, парваць пута!

Алаіза Пашкевіч (Цётка)
XS
SM
MD
LG