У сталіцы Азэрбайджана Баку арыштаваная актывістка магілёўскай няўрадавай арганізацыі «Модэс» (моладзевыя дэмакратычныя сілы) Тацяна Каралёва. У Азэрбайджан яна прыляцела з Прагі, каб удзельнічаць у назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі. Цяпер, як яна пасьпела паведаміць сваім калегам у Магілёў, яе ўтрымліваюць у паліцыі. Вырашаецца пытаньне аб дэпартацыі.
Кіраўнік арганізацыі Сяргей Лапуцін: «Яе ў аэрапорце затрымалі й пачалі задаваць пытаньні: „Зь якой мэтай вы да гэтага прыляталі ў Азэрбайджан?“. На дадзены момант яна знаходзіцца ў транзытнай зоне, і вырашаецца пытаньне, ці пускаць яе наагул у краіну ці дэпартаваць назад. Да гэтага мы былі назіральнікамі на прэзыдэнцкіх выбарах. І ў нас ёсьць інфармацыя, што яе занесьлі ў нейкія сьпісы. І калі мы бралі білеты, гэтая інфармацыя адразу пайшла азэрбайджанскім спэцслужбам».
Як кажа Сяргей Лапуцін, «Модэс» удзельнічае ў місіі назіраньня за выбарамі ў Азэрбайджане ў супрацоўніцтве з грузінскімі, дацкімі, а таксама азэрбайджанскімі арганізацыямі.
Тацяну Каралёву разам яшчэ з дзьвюма актывісткамі «Модэса» аднойчы ўжо дэпартавалі зь іншай краіны. Гэта здарылася 29 ліпеня 2009 году ў Малдове. Там яны праводзілі маніторынг выбарчае сытуацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Малдаўскія ўлады зьвінавацілі актывістак у фінансаваньні мясцовай апазыцыі.