Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 10 дзён Лукашэнка заўважыў трагедыю ў Пінску


Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні родным і блізкім работнікаў "Пінскдрэў-ДСП", якія загінулі ў выніку аварыі на прадпрыемстве.

"Трагедыя, якая забрала жыцьці блізкіх вам людзей, уразіла ўсіх грамадзянаў Беларусі. Гэта ня толькі ваша асабістае гора, а наша агульная бяда і сур'ёзны ўрок на будучыню", — гаворыцца ў спачуваньні, якое распаўсюдзіла прэсавая служба Лукашэнкі.

Далей Лукашэнка паабяцаў, што "мы прыкладзем максымальныя намаганьні, каб больш не дапусьціць такога ў нашай краіне".


Выбух у цэху ДВП канцэрну "Пінскдрэў" адбыўся 25 кастрычніка.

Загінулі 14 чалавек. Шасьцёра ў цяжкім стане застаюцца ў шпіталях Берасьця і Менску. Нацыянальная жалоба не абвешчана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG