Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наперадзе – чарговы газавы канфлікт?


Расейскі газавы манапаліст "Газпром" не выключае магчымых складанасьцяў у працэсе перамоваў зь Беларусьсю аб новым кантракце на пастаўкі газу. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік голдынгу Сяргей Купрыянаў у інтэрвію тэлеканалу Russia Today.

Паводле Купрыянава, як будуць праходзіць перамовы па новым кантракце – "пакуль сказаць складана". Адказваючы на пытаньне аб магчымасьці ўзьнікненьня новай «газавай вайны» паміж Расеяй і Беларусьсю, Сяргей Купрыянаў сказаў:

"Ну, мы ўсе ведаем прыказку: спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага".

Разам з тым афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» адзначыў, што «прайшоўшы праз цэлы шэраг крызісаў», Расія і Беларусь "выйшлі на прымальны для абодвух бакоў узровень узаемадзеяньня".

Намесьнік старшыні праўленьня «Газпраму» Андрэй Круглоў 3 верасьня заявіў, што ў 2011 годзе газавы голдынг чакае канчатковы пераход на рынкавае цэнаўтварэньне зь Беларусьсю, Малдовай і Армэніяй.

15 кастрычніка прэм’ер Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што “цэны на газ для Беларусі ў 2011 годзе будуць фармавацца зыходзячы зь дзейнага кантракту”.

Ён зрабіў гэтую заяву пасьля завяршэньня сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюзу:

"Мы дамовіліся сёньня аб тым, што ў нас ёсьць дзейны кантракт, які будзе працаваць цягам усяго 2011 году, і цэны на газ у 2011 годзе павінны фармавацца зыходзячы з гэтага кантракту".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG