Сёньня ў Пінску праводзіўся чарговы футбольны матч чэмпіянату Беларусі. Пінская каманда "Пінская хваля" гуляла з чорнымі стужкамі супраць каманды са Смаргоні. На пачатку матчу на стадыёне была праведзена хвіліна маўчаньня ў памяць загінулых падчас аварыі на "Пінскдрэве". Матч аб'яўлены дабрачынным -- сродкі, выручаныя за правядзеньне спартовага мерапрыемства, будуць пералічаныя на дапамогу ахвярам трагедыі.
У горадзе чарговы раз былі прыспушчаны сьцягі, на мясцовым ўзроўні была аб'яўлена жалоба. Пінчукі кажуць, што на самой справе жалоба ў пэўным горадзе не можа быць аб'яўлена, паводле заканадаўства рашэньне аб жалобе прымаецца кіраўніком краіны. А на гарадзкім тэлеканале, нягледзячы на пахаваньні, вечарам ішла традыцыйная забаўляльная праграма.