Спадарыня: «Мы разумеем чаму так адбываецца. Неўзабаве выбары. Таму ніхто не жадае афішаваць, нешта расказваць. Паглядзіце кадры тэлебачаньня: у нас усё добра, адчыняюцца палацы спорту, у нас новыя бальніцы, а тое, што бяда — стараюцца не гаварыць па гэта. Вось у Расеі была трагедыя, дык ніхто ж не хаваў інфармацыю. І прэзідэнт Расеі выступаў, усё агучвалася. А тут — усё добра, ўсё цудоўна, ўсё вакол квітнее. Хаваюць інфармацыю ад людзей напярэдадні выбараў».
Спадарыня: «Гэта сапраўдная непавага да людзей, хаваюць інфармацыю, замоўчваюць наступствы. Так не павінна быць».
Спадар: «Раз няма рашэньня абвясьціць жалобу, значыць ім някепска жывецца».
Спадарыня: «Я нічога ня ведаю і ня чула пра катастрофу. Заўсёды слухаю радыё, але там нічога пра гэта не гаварылася».
Спадар: «А чаму вы задаеце такія пытаньні? Ну і што з таго, што здарылася трагедыя? У нас на дарогах столькі людзей памірае. Хаця з другога боку шкада, што такое адбылося. Можна было б выказаць спачуваньне родным, але ж людзей ужо ўсё роўна не вярнуць».
Спадар: «Жалоба аб’яўляецца калі шмат ахвяраў. А тут, відаць, палічылі, што невялікая колькасьць загінулых, якая ня вартая ўвагі кіраўніцтва краіны. Непрыемна, калі ёсьць ахвяры».
Спадар: «Ды зразумела, што зараз перадвыбарчая кампанія. Таму вырашылі не псаваць агульную „стабільную“ сытуацыю».
Спадарыня: «Напэўна лічаць, што гэта не вялікая трагедыя».
Спадарыня: «Мне падаецца, што вырашылі не афішаваць гэтую інфармацыю. Часта ж паказваюць, што ў нас ўсё вельмі добра на прадпрыемствах. А на самой справе паўсюль жахлівае парушэньне тэхнікі бясьпекі. Нашыя працадаўцы не клапоцяцца пра бясьпеку людзей».