Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Колькі ж можна правіць?"


Зьбіральнікі подпісаў каго з кандыдатаў заходзілі да вас у кватэру? Чые выбарчыя пікеты вы бачылі на вуліцы? На гэтыя пытаньні адказваюць гарадзенскія мінакі.



Спадар: "Так, прыходзілі да мяне зьбіральнікі. Я толькі ня памятаю прозьвішча. Памятаю, што пісьменьнік павінен быў быць прадстаўлены на пасаду прэзыдэнта. Так, я падпісаўся".

Спадарыня: "Не прыходзілі да нас зьбіральнікі дахаты. На вуліцы бачыла, але сёньня няма іх".

Яе муж: "Лукашэнку я не хачу, ён мне надакучыў. Ня ведаю, як для каго, а для мяне яго хопіць. Ну, ну, колькі ж можна правіць?"

Спадар: "Падпісваліся. За каго — ня памятаю, дахаты прыходзілі".

Спадарыня:
"Пікетаў ня бачылі. Дамоў прыходзілі, мы падпісвалі, не скажу за каго".

Пэнсіянэр з унучкай: "На кватэру не прыходзілі, а каля крамы я падпісаўся за Някляева, больш-менш даходлівая праграма".

Маладая спадарыня: "Мы мала ўвагі зьвяртаем на такія пікеты і стараемся праходзіць міма. Я сама ўвогуле нэўтральная".

Яе муж: "Я бачыў, як прапануюць падпісацца, але таксама не зьвяртаю ўвагі на гэта. Ды ну! У мяне сваё меркаваньне. Не хачу, каб мне нехта навязваў свой пункт гледжаньня — за каго мне потым галасаваць".

Малады спадар: "Да нас прыходзілі дахаты, падпісваліся за Лукашэнку".

Ягоны бацька: "І я за Лукашэнку. Мы жывем у Верцялішках, так што гэта самае…"

Спадар: "Да нас прыходзілі, зьбіралі подпісы некалькі разоў, але нас тады дома не было. Але мы цікавімся, шмат інфармацыі ў інтэрнэце, пастаянна чытаем такія сайты, як "Хартыя", трымаем руку на пульсе".

Спадарыня: "На кватэру прыходзілі. Мяне ў хаце тады не было, сястра была. Яна сама зь вёскі, на вёсцы ў сябе яна падпісалася".

Спадар: "Мяне цікавіць, але ніхто не прыходзіў яшчэ. Акрамя Лукашэнкі нікога ня ведаю, а за Лукашэнку я ніколі не галасаваў. Амбітны чалавек ён, я супраць такіх. Нам бы працоўнага коніка, хто ня столькі зь іншых патрабуе, колькі зь сябе. Вось такі чалавек быў бы мне даспадобы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG