Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт улады з царквой


Праваслаўны драўляны храм у вёсцы Жытомля Гарадзенскага раёну, збудаваны ў другой палове ХVІІ пачатку ХVІІІ стагодзьдзяў
Праваслаўны драўляны храм у вёсцы Жытомля Гарадзенскага раёну, збудаваны ў другой палове ХVІІ пачатку ХVІІІ стагодзьдзяў
Праваслаўны драўляны храм у вёсцы Жытомля Гарадзенскага раёну, які быў збудаваны ў другой палове ХVІІ – пачатку ХVІІІ стагодзьзяў, патрабуе неадкладнай рэстаўрацыі — падгніў зруб, сьцены слаба трымаюцца. Настаяцель, айцец Аляксандар некалькі гадоў дамагаецца дапамогі ад дзяржавы, але безвынікова.

Жытамлянская Дабравешчанская царква — гэта помнік рэспубліканскага значэньня 2 катэгорыі. У свой час яна была збудаваная як уніяцкая, за палякамі тут мясьціўся касьцёл, а ад 1947 году царква дзейнічае як праваслаўная.

Аб гэтым мне распавядае ейны настаяцель, айцец Аляксандар. Ён і сам зьдзіўляецца, як драўляная царква перажыла савецкія часы, прычым увесь час была дзейнай. Асабліва ўражваюць у храме іконы: уніяцкія, каталіцкія, праваслаўныя. Нібыта ў адным храме — гісторыя хрысьціянства.

Настаяцель царквы, айцец Аляксандар, паказвае, як зруйнавалі старыя могілкі, калі наводзілі там парадак
Цяпер стан царквы выклікае трывогу і ў сьвятара, і ў вернікаў. Айцец Аляксандар кажа, што на працягу некалькіх гадоў спрабуе дамагчыся дапамогі ад мясцовых уладаў, каб рэстаўраваць царкву, але ўсё безвынікова.

“Я зьвяртаўся напачатку да старшыні нашага калгаса, у райвыканкам, у аблвыканкам і нават у Міністэрства культуры, але заўсёды чуў, што няма грошай на дапамогу, вы павінны ўтрымліваць за свае сродкі”.

Царква ў Жытомлі знаходзіцца на тэрыторыі ці ня самага вядомага ў Беларусі сельскагаспадарчага прадпрыемства “Прагрэс-Верцялішкі”, кіраўніком якога некалі быў былы старшыня аблвыканкаму Аляксандар Дубко, і якое лічыцца флягманам сельскай гаспадаркі.

Зараз СПК кіруе таксама герой Беларусі Васіль Равяка. Здавалася б, хто мог бы дапамагчы вернікам, як ня родны калгас, у якім адпрацавалі ўсё жыцьцё. Я спрабаваў дазваніцца да спадара Равякі, але безвынікова.

Сакратарка: “Ён сказаў, што заняты…”

Айцец Аляксандар кажа, што вернікаў у вёсцы няшмат, пераважна людзі сталага веку. І зразумела, што грошай у іх няма. Пазалетась у Горадні памёр высокі міліцэйскі чын, якога хавалі на мясцовых могілках, і ўлады ўзяліся наводзіць там парадак.

Айцец Аляксандар: “Там, дзе былі старыя помнікі, стогадовыя, з каванымі агароджамі, павырывалі ўсё з каранямі, намясілі. Гэта было акурат перад самым Вялікаднём. Трэба было ісьці асьвячаць могілкі і, зразумела, я паскардзіўся ў раён на такія дзеяньні. Дык калгаснае начальства сказала: “Царква больш ад нас не дастане нават іржавага цьвіка”.

Сталыя кабеты, якіх я засьпеў у царкве, баяліся нешта казаць пра тое, чаму іх начальства не дапамагае царкве, але адна спадарыня выказалася ў бок Васіля Рэвякі.

Спадарыня: “Няўжо ў яго няма бацькоў, бабуляў, дзядуляў? Хай бы ён падумаў, да каго дакрануўся? Да сваіх продкаў. І ўсё парушыў, што дорага для людзей”.

У Верцяліскім сельсавеце новы старшыня Сяргей Сінякоў кажа, што за тры месяцы працы пакуль ня здолеў разабрацца з усімі праблемамі, але абяцаў, што да Дзядоў могілкі і ў Жытомлі прыбяруць.

Тое, што засталося ад магілкі пасьля “навядзеньня парадку”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG