Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: пажар на заводзе

абноўлена

Завод «Аўтагідраўзмацняльнік»
Завод «Аўтагідраўзмацняльнік»
На заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» гарэў цэх тэрмічнай апрацоўкі. Паводле інфармацыі «Барысава электроннага», там выбухнула печ для загартоўкі жалеза. Полымя вырывалася з вокнаў цэху і перакінулася на дах.

Абвесткі праз гучную сувязь пра эвакуацыю не было.

Выводзіць людзей на вуліцу пачалі толькі праз 20–30 хвілін пасьля таго, як пачаўся пажар.

«На заводзе ў гальванічнай печы загарэлася аліва. Для тушэньня пажару было накіравана каля 10 разьлікаў спэцтэхнікі», — паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях.

У печы знаходзілася каля 6 тонаў алівы.

«Пажар быў патушаны менш чым за паўгадзіны. Ахвяраў няма, пацярпелых няма, нікога не эвакуіравалі, удакладняецца прычына пажару», — падсумаваў прадстаўнік МНС.

Дым на тэрыторыіі заводу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG