Колькасьць ахвяраў выбуху на Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыцы павялічылася. Уначы памёр яшчэ адзін рабочы. Стан іншых дастаўленых у бальніцу таксама ацэньваецца як вельмі цяжкі.
Такім чынам, агульная колькасьць ахвяраў дасягнула трох чалавек.
17.00. Кіраўніцтва заводку “Пінскдрэў” абмяжоўвае доступ на тэрыторыю заводу. Толькі дзяржаўнае тэлебачаньне атрымала дазвол, гэтым і абмежаваліся.
Недахоп інфармацыі вакол выбуху ў цэху заводу “Пінскдрэў” правакуе зьяўленьне розных меркаваньняў, напрыклад, датычных колькасьці загінулых. Як кажа адна з супрацоўніц заводу, у сапраўднасьці загінула нашмат больш людзей, чым агучваецца афіцыйна. Жыхары Пінску называюць розныя лічбы. Так, даводзілася чуць, што адразу ж загінула нават некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя кажуць пра 5-8 ахвяраў, якіх бачылі на ўласныя вочы. Такія высновы падмацоўваюцца найперш магутнасьцю выбуху. Жыхар Пінску, дом якога знаходзіцца акурат насупраць цэху, кажа, што добра былі чуваць два выбухі. Прычым у яго суседкі выбуховай хваляй выбіла вокны. На гаўбцах дзевяціпавярховага дому, які знаходзіцца далей, пападалі кветкі.
Паводле гараджанаў, хуткая дапамога прыехала даволі позна. Магчыма, заўтра будуць хаваць загінулых.
Яшчэ адным наступствам выбуху сталася тое, што ў цэху, дзе робяць ДВП, стаялі катлы з клеем, небясьпечныя рэчывы зь якога трапілі ў паветра. Некаторыя настаўнікі раілі дзецям не выходзіць на двор: маўляў, фармальдэгід разносіцца ветрам навокал.
Паводле людзей, у момант выбуху ў цэху знаходзілася ўся зьмена, якая працуе да 15 гадзіны. А на зьмене ня 29 чалавек, як падаецца афіцыйна, а каля 40 чалавек.
Шмат хто з гараджанаў баіцца нешта камэнтаваць і агучваць. “Пінскдрэў” – горадаўтваральнае прадпрыемства. Многія там працуюць.
14.20. Распачалі расчышчэньне завалаў у цэху, цяпер для бясьпекі дэмантуюць дах.
Як паведаміў прэсавы сакратар Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня МНС Сяргей Машноў, у цэху працуюць камісіі МНС, пракуратуры, МУС.
Імавернасьць таго, што ў цэху пад заваламі засталіся людзі, выключаецца.
Паводле папярэдніх ацэнак, моцна пашкоджаны ня толькі будынак цэху, але і абсталяваньне. Дакладная сума стратаў будзе падлічаная пасьля заканчэньня бягучага агляду, калі камісіі складуць свае справаздачы.
13.45. Галоўны доктар УП "Пінскі цэнтральны шпіталь" Віктар Асачук паведаміў радыё "Свабода", што 7 найбольш пацярпелых пры выбуху на ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" накіраваныя ў апёкавыя цэнтры ў Берасьце (5 чалавек) і ў Менск (7). Яшчэ 6 чалавек знаходзяцца ў Пінскім цэнтральным шпіталі.
Згодна з дадзенымі Віктара Асачука, агульная колькасьць пацярпелых паводле стану на раніцу сёньняшняга дня — 21 чалавек. Зь іх два загінулі на месцы здарэньня, адзін памёр у стацыянары.
Службы Пінскага гарвыканкаму і ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" дапамагаюць сем'ям пацярпелых матэрыяльна. Паводле слоў аднаго з удзельнікаў сустрэчы зь сем'ямі пацярпелых у гарвыканкаме, сума першай дапамогі, якую аказвае мясцовая ўлада, — 10 мільёнаў рублёў.
12.06. Рэанімацыйныя брыгады даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтар, разьмешчаны ў Менску, 7 чалавек, якія пацярпелі пры выбуху на фанернай фабрыцы ў Пінску. Аб гэтым паведамляе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на намесьніка галоўнага лекара Пінскай цэнтральнай лякарні Тацяну Пазьняк.
"7 пацярпелых пры выбуху ў Пінску дастаўленыя ў Менск, у апёкавы цэнтар, 5 – у Берасьцейскую абласную лякарню. Многія зь іх знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх", – паведаміла Т. Пазьняк.
Паводле яе слоў, у Берасьце і Менск "пацярпелыя былі эвакуаваныя рэанімацыйным брыгадамі". У цяперашні час у Пінскай лякарні знаходзяцца 6 пацярпелых: адна жанчына – у нэўрахірургіі, тры мужчыны – у траўматалягічным аддзяленьні, і яшчэ два мужчыны знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленьні, у іх "вельмі вялікая плошча апёкаў, яны на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх", паведаміла суразмоўца агенцтва.
Як раней паведамлялася са спасылкай на МНС, у выніку выбуху на фабрыцы памерлі 3 чалавекі – аднаго ратавальнікі знайшлі практычна адразу пасьля выбуху, другога знайшлі празь некалькі гадзін пад заваламі, і сёньня раніцаю ў бальніцы памёр яшчэ адзін пацярпелы. У мінулы панядзелак у Пінскую цэнтральную бальніцу былі дастаўленыя 18 пацярпелых, празь некалькі гадзін яшчэ адна пацярпелая зьвярнулася па мэдычную дапамогу ў лякарню.
Пракуратура Пінску па факце выбуху завяло крымінальную справу.
11.10 Пацярпелых ад выбуху на пінскай фабрыцы перавезьлі зь Пінску ў рэанімацыі Берасьця і Менску. Лекары ацэньваюць стан пацярпелых як цяжкі.
Тым часам гараджане адгукнуліся на заклік здаць кроў. У пінскай рэанімацыі адзначаюць, што салідарнасьць жыхароў Пінску сталася прыемнай неспадзяванкаю.
Мяркуецца, што прычынай выбуху на фабрыцы ў Пінску магла стаць высокая канцэнтрацыя драўнянага пылу, а таксама парушэньне рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня для вытворчасьці драўняна-паліўных гранул.