Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вучэньнях АДКБ Беларусь — толькі назіральніца


Апэратыўна-тактычныя вучэньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ "Узаемадзеяньне-2010" адкрываецца сёньня ў Чэлябінскай вобласьці Расеі.

Як паведамляе РІА "Новости", у манэўрах задзейнічаны каля 1,7 тысячы вайскоўцаў і 270 адзінак баявой тэхнікі.

Акрамя расейскіх вайскоўцаў, у вучэньнях возьмуць удзел падразьдзяленьні з Армэніі, Казахстану, Кіргізіі, Таджыкістану. Беларусь прадстаўляюць толькі назіральнікі — 5 афіцэраў.

На адкрыцьці вучэньняў прысутнічае генэральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

Асноўная тэма вучэньняў — лякалізацыя збройнага канфлікту ў рэгіёне калектыўнай бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG