Моладзевая арганізацыя "Студэнцкая Рада" правяла флэшмоб насупраць будынка Дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту.
11 студэнтаў сталі ланцугом з плякатамі, кожны зь якіх быў імправізаванай назвай той ці іншай суполкі — напрыклад, "клюб філязофіі", "аб'яднаньне журналістаў" і г.д.
Удзельнікі акцыі патлумачылі, што такім чынам яны пратэставалі супраць прымусовага запісваньня студэнтаў у БРСМ ці прафсаюзныя арганізацыі.
Яны прапанавалі ствараць альтэрнатыўныя арганізацыі, у якіх студэнты маглі б праяўляць свае здольнасьці.
Удзельнікі флэшмобу раздавалі мінакам буклеты, у якіх заклікалі выпісвацца з афіцыйных прадзяржаўных структур і ствараць свае па інтарэсах.