Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці згадаюць прэзыдэнты пра Ўсхопчыка?


Аляксандар Лукашэнка і Даля Грыбаўскайце
Аляксандар Лукашэнка і Даля Грыбаўскайце
Падчас візыту літоўскага прэзыдэнта Далі Грыбаўскайце ў Менск можа быць закранута пытаньне, датычнае былога намесьніка міністра абароны Беларусі генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка.

Гэтага не выключаюць незалежныя аглядальнікі.

У Генэральнай пракуратуры Беларусі карэспандэнту "Свабоды" сказалі, што апошнім часам ніякіх запытаў зь літоўскага боку адносна Ў.Усхопчыка не было, і ніякіх аказаў не давалася.

У Літве на генэрала Ўсхопчыка заведзена крымінальная справа. Літоўская пракуратура лічыць яго датычным да гібелі 14 чалавек падчас штурму віленскага тэлецэнтра 13 студзеня 1991 года. Усхопчык узначальваў тады Віленскі гарнізон, а пасьля гэтага быў пераведзены на службу ў Беларусь. Літоўскія праваахоўныя органы сьцьвярджаюць, што ён аддаў загад страляць у бяззбройныя людзей. Яго вінавацяць у шэрагу крымінальных злачынстваў, зьвязаных са спробаю замаху на незалежнасьць Літоўскай рэспублікі, а таксама ў тым, што ён прымаў удзел у забойствах грамадзянаў Літвы й нанясеньні ім цяжкіх цялесных пашкоджаньняў пры разгоне мірных дэманстрацыяў у Вільні. У гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны.

Літоўскі бок некалькі разоў зьвяртаўся да Беларусі з просьбай аб выдачы былога начальніка Віленскага гарнізону, аднак яму было адмоўлена. 16 верасьня 2009 году ў Вільні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўсе патрабаваньні, якія Літва высоўвае ў дачыненьні да Ўладзімера Ўсхопчыка, павінны разглядацца ў рэчышчы міжнароднага права.

1 сакавіка 2010 году Ўсхопчыка дапыталі ў якасьці сьведкі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі па просьбе літоўскага бока. Пратакол допыту накіраваны ў Літву.

Прэзыдэнт Літвы палічыла гэта добрым знакам. Аднак затым генэральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў, што ў беларускага боку няма прававых падстаў для выдачы літоўскім праваахоўным органам У.Усхопчыка. Маўляў, паводле беларускай канстытуцыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь ня могуць быць выдадзены замежнай дзяржаве.

Паводле Далі Грыбаўскайце, калі экстрадыцыя немагчымая паводле дамовы, яна будзе шукаць выйсьце з сытуацыі шляхам палітычнага дыялёгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG