Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў ня хоча, каб тэледэбаты вёў Пракопаў


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў заявіў Свабодзе, што, на ягоную думку, дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты, якія пройдуць на беларускім тэлебачаньні, павінен весьці незалежны ад уладаў вядучы.

"Я ні за што ня буду ўдзельнічаць у дэбатах з так званым мадэратарам Пракопавым", – заяўляе Някляеў.

"Пакуль мала што вядома, і ўсе гэта на ўзроўні чутак, але выглядае, што ніяк не ўлічваюцца меркаваньні саміх кандыдатаў, тых людзей, якія і павінны браць удзел у тэледэбатах", – адзначыў Някляеў. Ён патлумачыў, што пакуль не адмаўляецца ад самой магчымасьці браць удзел у тэледэбатах паміж кандыдатамі. "Калі я буду зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты, то буду прапаноўваць свае варыянты фармату такой перадачы," – патлумачыў Някляеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG