Юры Правальскі, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Правальскага, знаходзіцца пад вартай у Віцебску ад вечара 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміў "Свабодзе" Ўладзімер Правальскі. Міліцыя адмаўляецца паведамляць прычыны затрыманьня.
Юры Правальскі быў затрыманы ўвечары 15 кастрычніка па дарозе з працы дадому. Чацьвёра чалавек у міліцэйскай форме акружылі яго, прымусам пасадзілі ў машыну і павезьлі ў Першамайскі РАУС Віцебску.
Як паведаміў кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Правальскі, міліцыя адмаўляе яму ў інфармацыі, пра якой прычыне быў затрыманы ягоны брат і дзе дакладна ён зараз знаходзіцца.
"Ад ўчорашняга дня мы спрабавалі адшукаць Юрыя. Прыехалі ў Першамайскі РАУС, там нам паведамі, што яго адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Віцебскага аблвыканкаму. Аднак там нам адказалі, што такога ў іх няма. Некалькі хвілін таму я бачыў, як брата некуды выводзілі з РАУСу і ён пасьпеў мне крыкнуць: "Мне хочуць зрабіць укол!"
Уладзімер Правальскі напісаў скаргу ў кнізе скаргаў Першамайскага РАУС Віцебску.