Суд вырашыў пазбавіць "Правы альянс" афіцыйнай рэгістрацыі за тое, што арганізацыя займаецца пазастатутнай, а менавіта — палітычнай дзейнасьцю. Бо ў статуце "Правага альянсу" прапісана, што гэта арганізацыя сацыяльная. Яе кіраўнік Юрась Карэтнікаў кажа, што на судзе спасылаліся на раздрукоўкі палітычнага кшталту з інтэрнэт-сайтаў. Але "Правы альянс" да гэтых сайтаў дачыненьня ня мае, цьвердзіць спадар Карэтнікаў.
Юрыст Алесь Гусеў на судзе бараніў інтарэсы "Правага альянсу". Ён тлумачыць, што інкрымінаваны арганізацыі сайт — ня ўласнасьць гэтай інфармацыйна-кансалтынгавай арганізацыі.
"Мы лічым, што пра дзейнасьць установы могуць сьведчыць толькі тыя афіцыйныя паперы, якія зьяўляюцца афіцыйнымі дакумэнтамі ўстановы. Гэта дакумэнты на фірмовым блянку, за подпісам дырэктара, змацаваныя рэквізытамі, пячаткамі, штампамі і г.д. Нічога такога Менскі гарвыканкам, каб даказаць нашу палітычную дзейнасьць, не прадставіў. Акрамя таго, ніякіх заяваў ад інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс" на правядзеньне мітынгаў, пікетаў, усяго таго, што мы можам назваць палітычнай дзейнасьцю, ніколі ў органы ўлады не паступала.
Мы падалі ўсе неабходныя дакумэнты пра тое, што займаемся выключна статутнай дзейнасьцю. І сказалі, што суду трэба разьмяжоўваць дзейнасьць інфармацыйна-кансалтынгавай установы і аргкамітэту ў справе стварэньня грамадзкага аб'яднаньня. Але, на жаль, суд да гэтага не прыслухаўся".
"Правы альянс" быў зарэгістраваны 19 чэрвеня 2009 году. Ён вядомы тым, што праводзіў у сталіцы антыалькагольныя і антынаркатычныя пікеты. У 2009 годзе ўстанова пачала кампанію дзеля забароны сумесяў для курэньня кшталту "спайс". Яна таксама праводзіла кампанію "Антымак", скіраваную на забарону продажу ў Беларусі насеньня опійнага маку.
Алесь Гусеў распавядае пра далейшыя дзеяньні "Правага альянсу":
"На працягу 15 дзён мы маем права абскардзіць гэта рашэньне ў вышэйстаячай судовай інстанцыі. Юрысты нашай установы падрыхтавалі адпаведныя паперы ў Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь".