На праваслаўнае сьвята Пакровы, 14 кастрычніка, у Беларусі адзначаюць Дзень маці. Дзяржаўным сьвятам гэты дзень стаў у 1996 годзе паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржава дэкляруе падтрымку сям’і, шматдзетных маці. Але ці магчыма на дапамогу па дагляду за дзіцём яго пракарміць і апрануць?
Дзяржаўная дапамога на дзяцей у Беларусі прывязаная да бюджэту пражытковага мінімуму. З 1 жніўня дапамога па даглядзе за дзіцём да трох гадоў складае 274 тысячы рублёў штомесяц. Пры нараджэньні другога, трэцяга і наступных дзяцей аднаразовая дапамога — 1 мільён 921 тысяча рублёў, каля 600 даляраў.
Шматдзетная маці спадарыня Эла зь Менску, якая цяпер у дэкрэтным адпачынку з чацьвертым дзіцём, ведае пра існаваньне Дня маці:
«Нават сёньня нейкую фармальную паштовачку прынесла паштарка. Фармалізм квітнее і пахне».
Карэспандэнтка: «А што тычыцца рэальнай падтрымкі шматдзетнай сям’і, ці адчуваеце вы яе з боку дзяржавы?»
«Ну, ёсьць тры рэчы. Першае — нам выдадзены ільготны крэдыт на кватэру. Другое — бясплатнае харчаваньне старэйшых дзяцей у школе. І 50% аплаты дзіцячага садку».
Карэспандэнтка: «А рэальна на дапамогу па даглядзе за дзіцём можна яго пракарміць, апрануць?»
«Не, вядома. Немажліва апрануць нават адно дзіця. Напрыклад, сядзіць маці з трэцім ці з чацьвертым — ёй плацяць на аднаго. А ўсіх астатніх дзяцей нейкім чынам павінен утрымліваць бацька альбобабулі-дзядулі. Гэта ж капейкі, у прынцыпе. Не, гэта проста нерэальна».
У суседняй Расеі пры нараджэньні другога дзіцяці сям’і налічваецца так званы «мацярынскі капітал», у эквіваленце роўны 10 тысячам даляраў, які можна выкарыстаць на будаўніцтва жытла, на далейшую адукацыю дзіцяці. Ці разглядаецца ў Беларусі магчымасьць ўвядзеньня мацярынскага капіталу? Начальнік аддзелу народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы Марына Арцёменка кажа:
«На дадзены момант я не гатова да размовы пра ўвядзеньне мацярынскага альбо іншага капіталу. Вы ж самі ў курсе, што ў Беларусі пакуль пра яго не чуваць».
Марына Арцёменка дадала, што распрацоўваецца праект Нацыянальнай дэмаграфічнай бясьпекі на 2011- 2015 гады, дзе будзе прадугледжана павелічэньне памеру дапамогі на дзяцей.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі добра ведае пра цяперашнія памеры дапамогі — ягоная жонка Наста знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Што да мацярынскага капіталу, ён кажа:
«Такую ж самую сыстэму мы ўвядзем. Вельмі шмат залежыць таксама ад той атмасфэры, у якой жыве грамадзтва, ад той культуры. У нас, на жаль, стала „модным“ (у дрэнным сэнсе гэтага слова) нараджаць мала дзяцей. Да дзяцей ставяцца як да дадатковай праблемы. Дзяржава абсалютна не стварае добры імідж шматдзетным сем’ям. Але перадусім, натуральна, базай павінна быць матэрыяльная падтрымка сем’яў. Тая дапамога, якую цяпер атрымлівае жанчына-маці на дзіця — ну, проста зьдзек! Калі жанчына будзе атрымліваць дапамогу па дагляду за дзіцём, якое прыкладна будзе адпавядаць рэальнай сярэдняй заработнай плаце, тады нараджальнасьць вельмі хутка вырасьце. Гэта першае, што мы зробім».
Дзень маці адзначаецца таксама ў іншых краінах сьвету, праўда, у розны час. У ЗША, Мальце, Даніі, Фінляндыі, Нямеччыне, Італіі, Аўстраліі, Японіі, Украіне — у другую нядзелю траўня. У суседняй Расеі — у апошнюю нядзелю лістапада.
Дзяржаўная дапамога на дзяцей у Беларусі прывязаная да бюджэту пражытковага мінімуму. З 1 жніўня дапамога па даглядзе за дзіцём да трох гадоў складае 274 тысячы рублёў штомесяц. Пры нараджэньні другога, трэцяга і наступных дзяцей аднаразовая дапамога — 1 мільён 921 тысяча рублёў, каля 600 даляраў.
Шматдзетная маці спадарыня Эла зь Менску, якая цяпер у дэкрэтным адпачынку з чацьвертым дзіцём, ведае пра існаваньне Дня маці:
«Нават сёньня нейкую фармальную паштовачку прынесла паштарка. Фармалізм квітнее і пахне».
Карэспандэнтка: «А што тычыцца рэальнай падтрымкі шматдзетнай сям’і, ці адчуваеце вы яе з боку дзяржавы?»
«Ну, ёсьць тры рэчы. Першае — нам выдадзены ільготны крэдыт на кватэру. Другое — бясплатнае харчаваньне старэйшых дзяцей у школе. І 50% аплаты дзіцячага садку».
Карэспандэнтка: «А рэальна на дапамогу па даглядзе за дзіцём можна яго пракарміць, апрануць?»
«Не, вядома. Немажліва апрануць нават адно дзіця. Напрыклад, сядзіць маці з трэцім ці з чацьвертым — ёй плацяць на аднаго. А ўсіх астатніх дзяцей нейкім чынам павінен утрымліваць бацька альбо
Сядзіць маці з трэцім ці з чацьвертым — ёй плацяць на аднаго. А ўсіх астатніх дзяцей нейкім чынам павінен утрымліваць бацька альбо бабулі-дзядулі.