Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы перамаглі ў футбол Італію ды Альбанію


Моладзевая зборная Беларусі па футболе сэнсацыйна перайграла ў Барысаве каманду Італіі зь лікам 3:0 і выйшла ў фінальны турнір чэмпіянату Эўропы, які адбудзецца ў чэрвені 2011 году ў Даніі. Нацыянальная зборная таксама перамагла альбанцаў на менскім стадыёне "Дынама".

Пасьля гасьцявой паразы зь лікам 0:2 шанцаў на станоўчы вынік па суме двух матчаў у беларусаў было ня надта шмат. Італьянцы былі ўпэўненыя ў сваім посьпеху, пра што сьведчыў вельмі прадстаўнічы склад афіцыйнай італьянскай дэлегацыі. Аднак беларусы ў самым пачатку матча зладзілі два мячы (двойчы вызначыўся Ўладзімер Юрчанка), а пасьля, у дадатковы час, Алег Вераціла забіў пераможны гол.

Нацыянальная зборная Беларусі пасьля бляклага выступу ў Люксэмбургу (0:0) дома рэабілітавалася перамогай над камандай Альбаніі: на 10-й хвіліне матчу ўдала дабіў мяч у сетку Віталь Радыёнаў, а на 77-й — галавой другі раз адправіў мяч у сетку супернікаў Сяргей Крывец.

Варта адзначыць, што на гульні Беларусь-Альбанія прысутнічала толькі 7-8 тысячаў гледачоў. Сярод чыньнікаў такой нізкай глядацкай актыўнасьці называюцца халоднае надвор'е, слабая гульня зборнай у Люксэмбургу і рэакцыя публікі на жорсткія паводзіны міліцыі падчас апошняга хатняга матчу зборнай месяц таму.

Фота на памяць

Арбітры матча

Беларускія заўзятары

Віталь Радыёнаў толькі што адкрыў лік

Беларусы радуюцца забітаму мячу

Дзьмітры Молаш ірвецца ў атаку

Фота Паўла Алтуніна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG