Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з трохдзённым візытам ў Кітаі, 10 кастрычніка прыбыў з Шанхаю ў Пэкін. Чакаецца, што 11 кастрычніка адбудзецца ягоная сустрэча з старшынём КНР Ху Цзіньтао.
10 кастрычніка Лукашэнка таксама наведаў беларускі павільён міжнароднай выставы ЭКСПА-2010 ў Шанхаі, а таксама ўзяў удзел у адкрыцьці сумеснага навукова-тэхнічнага парку ў горадзе Чанчунь.
У сёньняшніх інфармацыйных выпусках кітайскага тэлебачаньня з рэпартажамі адносна візыту беларускага кіраўніка ў Кітай падаюцца ўрыўкі са зробленага напярэдадні ў Менску інтэрвію Лукашэнкі для кітайскіх журналістаў. Кіраўнік Беларусі, у прыватнасьці выказвае свае надзеі на сустрэчу і перамовы “з найвялікшым сябрам беларускага народу прэзыдэнтам Ху Цзіньтао”.
Як паведамлялася раней у Менску, Беларусь і Кітай мяркуюць падпісаць пакет пагадненьняў, згодна зь якімі Кітай выдаткуе Беларусі крэдыты на суму каля 3,3 мільярдаў даляраў. Усяго ў бліжэйшыя гады Беларусь чакае атрымаць ад Пэкіну ільготных крэдытаў на суму ў 15 мільярдаў даляраў.
Што да незалежных эканамічных экспэртаў, то яны ўжо выказвалі адпаведныя засьцярогі ў зьвязку з гэтак мовіць зьвязаным характарам кітайскага крэдыту. А менавіта ў сувязі з тым, што разам з грашыма зь Кітаю ў Беларусь прыйдуць і матэрыялы, сыравіна, камплектуючыя, працоўная сіла.
Нягледзячы на ўсю прасунутасьць Кітаю ў галіне перадавых тэхналёгіяў, пэўныя пытаньні выклікае якасьць кітайскай прадукцыі. На памяці многіх няякаснае кітайскае абсталяваньнем для беларускіх цэмэнтных заводаў.
Па-другое, лічаць адмыслоўцы, адпаведны характар крэдыту можа яшчэ глыбей загнаць у мінус як адмоўнае сальда гандлю з Кітаем, так і зьнешнегандлёвы балянс у цэлым. Штогод, пачынаючы ад 2006 году, Беларусь імпартуе з Кітаю больш, чым пастаўляе туды. Паводле вынікаў 2009 года адмоўнае сальда склала амаль мільярд даляраў пры узаемным абароце ў 1,3 мільярдаў.
Назіральнікі адзначаюць, што пэўная эўфарыя адносна трывалага сяброўства і плённага супрацоўніцтва назіраецца пераважна з аднаго боку. Што да Кітаю, які прасоўваюцца паўсюль, дзе можна працаваць і зарабляць, то ён глядзіць на Беларусь гэтак жа прагматычна, што і на іншыя краіны.