Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі


ДОЖДЖ...


+ 6-8

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску ў Цэнтры беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44) пачынаюцца Беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы.

У Віцебску ў кінатэатры “Мір” распачынаецца Тыдзень францускага кіно.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Стакгольме абвесьцяць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У Малдове – Дзень віна.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1885 год – нарадзіўся францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Франсуа Марыяк.

1913 год – нарадзілася паэтка Эдзі Агняцвет.

1918 год – Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю.

1944 год – Тува ўвайшла ў склад СССР.

МІНУС 365:


Выбары ў Расеі: не абышлося без страляніны

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Адзіная перавага дыктатуры: ня трэба гадзінамі сядзець каля радыёпрымача, каб даведацца вынікі выбараў”.

Франсуа Марыяк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG