Калегія эканамічнага суду СНД рэкамэндуе ўрадам Расеі і Беларусі разгледзіць пытаньне пра часовую адмену мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь.
У Менску калегія Эканамічнага суду вынесла вызначэньне, у якім было задаволена хадайніцтва беларускага боку.
У хадайніцтве Міністэрства юстыцыі Беларусі, упаўнаважанае прадстаўляць інтарэсы пазоўніка, прасіла суд параіць бакам разгледзіць магчымасьць часовай адмены мыта, пакуль будзе распрацоўвацца пагадненьне па ўрэгуляваньню спрэчкі.
У сакавіку Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў супраць расейскага ўраду аб неправамоцнасьці спагнаньня мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь.
Беларусь настойвае, што ў адпаведнасьці зь міждзяржаўным пагадненьнем пра свабодны гандаль, бакі не павінны ўжываць мыта. Таму экспартнае мыта на нафтахімічную сыравіну, якая пастаўляецца ў Беларусь, уведзенае Расеяй сёлета 1 студзеня, Міністэрства юстыцыі лічыць незаконным.
Паводле падлікаў беларускіх эканамістаў, пры новай формуле паставак страты беларускага бюджэту перавышаюць 2 мільярды даляраў.