Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротную кару


Эўрапейскі парлямэнт у рэзалюцыі з нагоды Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, заклікаў Беларусь і ЗША неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

У рэзалюцыі зазначаецца, што Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, дзе па-ранейшаму прымяняюць сьмяротную кару, нягледзячы на тое, што Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз неаднаразова заклікалі Беларусь адмяніць гэты від пакараньня.

Эўрапарлямэнт адзначае, што зьвесткі пра выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі застаюцца засакрэчанымі, што ёсьць сур'ёзныя асьцярогі адносна справядлівасьці судовых разглядаў і што ў адпаведнасьці з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, сьмяротнае пакараньне ажыцьцяўляецца шляхам таемнага расстрэлу. Адміністрацыя СІЗА толькі інфармуе сваякоў аб пакараных сьмерцю, але цела чалавека ім не аддаюць для пахаваньня і месца пахаваньня не паведамляецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG