Жонка прэзыдэнта ЗША Мішэль Абама заняла першае месца ў складзеным часопісам “Forbes” рэйтынгу найбольш уплывовых жанчын сьвету.
Летась першая лэдзі Злучаных Штатаў была ў аналягічным рэйтынгу на 40-м месцы. На другім радку сьпісу – выканаўчая дырэктарка кампаніі “Kraft Foods” Ірэн Розэнфэлд. Замыкае тройку лідэрак амэрыканская тэлевядоўца Опра Ўінфры.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, якая ачольвала сьпіс летась, у новым рэйтынгу займае чацьвертае месца. На пятым – дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан. У першую дзясятку сярод іншых увайшлі поп-сьпявачкі Лэдзі Гага і Бэёнсэ. Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II апынулася толькі на 41 радку.
Паводле складальнікаў рэйтынгу, сёлета яны крыху адышлі ад традыцыйных правілаў і бралі пад увагу ня тытулы і становішча ў грамадзтве, а ўплыў, які прэтэндэнткі робяць на працэсы ў сьвеце, а таксама іх прадпрыемлівасьць.
У сотні найбольш уплывовых жанчын сьвету – семдзесят амэрыканак, чатыры францужанкі, па дзьве аўстралійкі, бразыльянкі, індыйкі і сынгапуркі, па адной жыхарцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Аргентыны, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Ірляндыі, Ісьляндыі, Італіі, Катару, Кітаю, Коста-Рыкі, Кувэйту, Лібэрыі, Нямеччыны, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Турэччыны, Фінляндыі, Швэцыі і Ярданіі.