Пасьля году службы гомельскі палітпрызыўнік Андрусь Цянюта, які служыць у Віцебску ў збройных сілах спэцыяльных апэрацыяў, атрымаў так званы «базавы» адпачынак — 10 сутак пабыўкі. Але першыя два дні ён правёў ня дома, а ў Гомельскім інфэкцыйным шпіталі.
— Прыехаў я й прыхварэў крыху. Напэўна, у цягніку мяне прадзьмула. Увечары мяне забрала хуткая мэдычная дапамога, таму што была высокая тэмпэпатура — 40 градусаў. Паставілі дыягназ: ангіна. Сышоў я з шпіталю з уласнага жаданьня — пад расьпіску, бо ў мяне мала сутак адпачынку засталося. І я вырашыў правесьці іх дома й далячыцца дома.
Збройныя сілы спэцапэрацыяў, дзе служыць Андрусь, — гэта былыя элітныя паветрана-дэсантныя войскі. З хлопца рыхтуюць кулямётчыка:
— Абсталяваньне ў нас вельмі старое — яшчэ з савецкіх часоў. На палігоне, напрыклад, толькі восем пад’ёмнікаў для мішэняў на ўвесь палігон, каб вучыцца страляць. Бывае, што да трох гадзінаў ночы салдаты перастаўляюць іх з аднаго стралковага поля на іншае. Для начных стрэльбаў лямпачкі падсьветкі не выдаюць. Салдаты й афіцэры вымушаны набываць іх за свой кошт. Для начных прыцэлаў батарэйкі таксама набываюць за свой кошт. Тыя ж самыя падсумкі — там усё рванае.
Андруся ў войску спрабавалі перавыхаваць:
— Калі перавялі мяне ў брыгаду, там з кіраўніцтва часткі ўсе ведалі, хто я, якіх поглядаў трымаюся. Яны, відаць, мелі на мэце мяне перавыхаваць. Палохалі мяне „крыміналкаю“ і зацікавіць спрабавалі. Але якіх я поглядаў трымаўся, тых і трымаюся. Нават больш укараніўся ў сваіх поглядах.
Да прызыву ў войска спадар Цянюта вучыўся завочна ў Расеі ў сельгасакадэміі, быў у шэрагах незарэгістраванага «Маладога фронту». Летась яго нечакана адлічылі з ВНУ за акадэмічную запазычанасьць, і хлопец аўтаматычна страціў адтэрміноўку ў войска.
Мэдыкі напачатку прызналі Андруся па стане здароўя непрыдатным да службы ў войску, але ваенкамат прызначыў паўторную камісію.
Адхіленьні ў здароўі былі перакваліфікаваны на больш лёгкія, і ў верасьні актывіста забралі ў войска.
Андрусь патрабаваў альтэрнатыўнай службы, напісаў пазоў у суд на незаконныя дзеяньні ваенкамату. Аднак справа «завісла» недзе ў судовых інстанцыях. Высьветліць яе лёс Цянюта яшчэ ня меў часу.
Адгалоскі патрабаваньня альтэрнатыўнай службы для Андруся абярнуліся гауптвахтай:
— Адсядзеў трое сутак. Афіцыйна нібыта за тое, што парушыў парадак нясеньня службы ў нарадзе. Так спачатку было напісана, а потым — парушэньне раскладу дня. Зьмянілі, калі везьлі. Было спачатку 10 сутак, а пасьля трое напісалі. Падставай, мяркую, было тое, што я нібыта падбухторыў з маёй роты трох салдатаў, і яны напісалі міністру абароны заявы на альтэрнатыўную службу. Іх напалохалі, і яны неўзабаве пачалі адмаўляцца.
Спадар Цянюта апавёў, што ён у курсе цывільнага жыцьця. Паплечнікі выпісалі яму ў войска «Нашу ніву» — зь яе старонак і даведваецца, што адбываецца ў краіне.
Калі выдаецца вольны час, бярэ ў бібліятэцы навуковую фантастыку: цікава, як прагназуецца будучыня чалавецтва.
Цянюта кажа, што асабістым жыцьцём пасьля службы ў войску пакуль асабліва не пераймаецца: трэба яшчэ паўгоду даслужыць. Адзінае, што вырашыў — абавязкова вучыцца цывільнай прафэсіі. Вочна ці завочна — час пакажа.
А пакуль Андрусь дома далечваецца і да вяртаньня ў войска хоча абавязкова сустрэцца зь сябрамі.

Палохалі мяне „крыміналкаю“ і зацікавіць спрабавалі.