Некаторыя блогеры ўважліва вывучылі вывешаныя на сайце ЦВК сьпісы ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і паставілі пад сумнеў карэктнасьць некаторых сьпісаў. Як тлумачаць "накладкі" самі прэтэндэнты?
У прыватнасьці, "Свабоду" зацікавіла інфармацыя намесьніцы галоўнага рэдактара газэты "Народная Воля" Сьвятланы Калінкінай. У сваім блогу журналістка ставіць пад сумнеў карэктнасьць сьпісаў ініцыятыўных груп лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча і прадстаўніка хрысьціянскіх дэмакратаў Віталя Рымашэўскага. У ініцыятыўнай групе першага нямала зусім не беларускіх імёнаў, а ў сьпісах спадара Рымашэўскага сустракаюцца відавочныя паўторы адных і тых жа імёнаў і прозьвішчаў.
На гэты час "Свабода" атрымала асабістыя тлумачэньні ад Сяргея Гайдукевіча і Віталя Рымашэўскага.
Вось што кажа лідэр ЛДПБ пра заўвагі Сьвятланы Калінкінай наконт прадстаўленай у ініцыятыўнай групе "новай палітычнай сілы" — асобаў з відавочна не беларускімі прозьвішчамі і імёнамі, як, да прыкладу: Абасава Валі Абдулы Аглы ці Абасава Шакір Фаміл Аглы і яшчэ 12 чалавек з падобнымі прозьвішчамі. Сяргей Гайдукевіч тлумачыць:
"Гэта людзі, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі. Яны тут даўно жывуць — па 5-6 гадоў. Ну, учынілі мы памылку. Чаго шумець?! Ну, адну тысячу сябраў ініцыятыўнай групы прыбралі, а застаецца 9484… Хіба ёсьць праблема? Не магу зразумець!"
У сваім блогу Сьвятлана Калінкіна гаворыць, што ня любіць афэрыстаў і ўдакладняе чаму. Маўляў, "з маленькай хлусьні, калі яе своечасова не спыніць, з часам нараджаецца вялікая подласьць. Аднак менавіта гэтым шляхам сьмела пайшоў прадстаўнік хрысьціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі", — канец цытаты.
А вось што адказвае на гэта асабіста Віталь Рымашэўскі:
"ЦВК падала трохі скажоны сьпіс. Верагодна, таму, што мы тройчы даносілі сьпісы, выпраўляючы ў іх мову і некаторыя дадзеныя. Пакуль выпраўленых намі сьпісаў няма на сайце ЦВК. Затое прозьвішчы некаторых людзей паўтараюцца двойчы. Сёньня нясем у ЦВК адпаведную заяву. Я спадзяюся, што за дзень-два сьпіс гэты выправяць".
Варта зазначыць, што паўтораў адных і тых жа прозьвішчаў нямала і ў сьпісе ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. А ў групах Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Уса 1300 адных і тых жа людзей.
“Значыць, будзе адзін чалавек мець два пасведчаньні, — пракамэнтавала Эўрарадыё гэты факт Лідзія Ярмошына. — Але што ў гэтым страшнага? Фізычна ён усё роўна будзе адзін! Натуральна, так быць не павінна, але гэта не парушэньне. Бо пасьведчаньне ўдзельніка ініцыятыўнай групы не дае аніякіх правоў, акрамя права зьбіраць подпісы за вылучэньне таго ці іншага кандыдата.
Вось калі б было так, што з двума пасьведчаньнямі ты можаш бясплатна езьдзіць на грамадзкім транспарце — тады б была іншая справа. А так… Такія выпадкі ёсьць, я сама іх бачыла. Гэта памылкі ў сьпісах удзельнікаў ініцыятыўных групаў, якія не заўважыў Цэнтарвыбаркам”.