30 верасьня ў справах аб нападах на амбасаду Расеі і іншыя будынкі ў Менску зьявіўся яшчэ адзін затрыманы — гэта Барыс Ашчэпкаў, які аказваў праваабарончую дапамогу бацькам і сваякам раней затрыманых у гэтых справах.
Журналіст Аляксандр Ярашэвіч: «Вядома, што да яго прыйшлі раніцай а 7 гадзіне, адразу ён дзьверы не адчыніў, тады ўзламалі дзьверы, правялі ператрус і адвезьлі спачатку ў райаддзел, а потым на Акрэсьціна. Барыса затрымалі на 3 дні паводле падазрэньняў ва ўдзеле ў леташняй акцыі каля Міністэрства абароны».
Паводле Ярашэвіча, сёньня, 30 верасьня, выйшаў на волю Ігар Трухановіч, які трымаў галадоўку пасьля затрыманьня 24 верасьня.
За кратамі паводле справаў аб нападах застаюцца таксама Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок, затрыманыя яшчэ ў пачатку верасьня.