У грамадзкага актывіста зь Бялынічаў Алега Мяцеліцы міліцыянты цікавіліся грашыма кампаніі "Гавары праўду", а таксама — чым ён займаецца ў інтэрнэце.
30 верасьня Мяцеліцу дапытала выканаўца абавязкаў сьледчага Ўправы папярэдняга расьсьледаваньня менскай міліцыі Аляксеева.
Яна цікавілася, ці мае Мяцеліца дачыненьне да грамадзкай кампаніі "Гавары праўду", адкуль у "Гавары праўду" грошы, ці карыстаецца ён скайпам, пад якімі мянушкамі піша на форумах.
Мяцеліца кажа, што яго дапыталі ў межах расьсьледаваньня дзейнасьці грамадзкай арганізацыі "Рух наперад", якая выступае заснавальніцай грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду".
На 12 кастрычніка заплянаванае чарговае паседжаньне Менскага гарадзкога гаспадарчага суду ў справе аб ліквідацыі "Руху наперад".
Лідэр "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў — патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі.