У 155 тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь будуць працаваць роўна дзьве тысячы чалавек.
Гэтыя лічбы паведаміў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:
"Дзяржаўныя служачыя складаюць там 20,4%, моладзь (да 30 гадоў) 7,8%, жанчыны – 5,6%. Актыўнасьць палітычных партыяў на гэтым этапе была невысокая, вылучалі яны нямнога. І амаль усе іх прадстаўнікі ўвайшлі ў склад камісіяў".
Прадстаўніцтва палітычных партыяў у тэрытарыяльных камісіях:

- КПБ – 87.
- Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці –14
- Аб'яднаная грамадзянская партыя 6
- "Справядлівы сьвет" – 5.
- Лібэральна-дэмакратычная партыя – 4.
- Партыя БНФ –2
- Аграрная – 1.
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) –1.