Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Налета Ўкраіна забясьпечыць транзыт 9 млн. тон вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь


Venezuela -- The Jose Petrochemical plant in Barcelona, 01May2007
Venezuela -- The Jose Petrochemical plant in Barcelona, 01May2007
Аб гэтым паведаміў 29 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве міністар транспарту і сувязі Ўкраіны Канстанцін Яфіменка.

"Зафіксаваныя аб'ёмы 2011 году. Плянуецца перавезьці 9 млн. тон нафты", — цытуе Яфіменку РБК-Украіна. Паводле яго слоў, адпаведны праект дагавору паміж урадамі Беларусі і Ўкраіны прыняты сёньня на пасяджэньні Кабінэту міністраў Украіны.

"У дадзены момант мы выйшлі на рытмічную працу і прымаем пяць танкераў у месяц ёмістасьцю 80 тысяч тон", — сказаў Яфіменка. Сёлета ў Беларусь плянуецца транспартаваць 1,5 млн. тон нафты, дадаў ён.

Прымаць вэнэсуэльскую нафту для Беларусі Ўкраіна пачала вясной сёлета. Танкер з першай партыяй нафты (80 тыс. тон) прыбыў у Адэскі порт у красавіку.

Тарыф на транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты з Адэсы на Мазырскі НПЗ складае 27 цэнтаў за 10 тона-кілямэтраў.

Беларусь вядзе перамовы з Украінай аб пераводзе трубаправоду "Адэса — Броды" ў авэрсны рэжым для наступнай пастаўкі па ім вэнэсуэльскай нафты. Цяпер нафтаправод "Адэса — Броды" задзейнічаны расейскай кампаніяй "Транснефть" у рэвэрсным рэжыме.

Як заявіў Яфіменка 18 жніўня на пасяджэньні Кабінэту міністраў, перавод нафтаправоду ў авэрсны рэжым магчымы толькі ў выпадку гарантаваньня Беларусьсю штогадовай прапампоўкі па ім больш за 9 млн. тон нафты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG