Клайпедзкі тэрмінал, 70% акцый якога кантралюе ўрад Літвы, плянуе атрымліваць нафту з Вэнэсуэлы для Беларусі.
Плянуецца штомесяц атрымліваць па 160 тон. А гэта практычна перавышае лягістычныя магчымасьці прадпрыемства, перадае DELFI.
Урад Літвы аддае першынства вэнэсуэльскай нафце, а пастаўкі заводу ў Мажэйкяй, якім кіруе польскі канцэрн Orlen, будуць моцна абмежаваныя. У выніку гэтых пераменаў тэрмінал ня зможа выконваць свае абавязацельствы перад літоўскім заводам.
Завод знаходзіцца ў залежнасьці ад Кляйпэдзкага парта, праз яго ён атрымлівае сыравіну.
Гэта залежнасьць стала яшчэ больш сур'ёзнай пасьля таго, як "Літоўская чыгунка" скасавала прамую лінію ў Латвію, таму завод страціў яшчэ адзін патэнцыйны маршрут. Альтэрнатыўныя маршруты праз Латвію і Эстонію нашмат даражэй.