Спадарыня: "Кепская падрыхтоўка пілётаў, якія кіруюць самалётамі. Ну, акрамя іншага, і тэхнічны стан, які часта проста жахлівы. Справа ў тым, што мае бацькі — з ваеннага гарнізону, таму на свае вочы даводзіцца бачыць тэхнічны стан узбраеньня".
Спадар: "Катастрофы — гэта вынік тэхнічнага стану тэхнікі і рамонтных працаў, якія праводзяцца, ці павінны праводзіцца."
Спадар: "Але трапляюць у катастрофы ня толькі самалёты. Няшчасны выпадак можа здарыцца і з аўтамабілем, і зь цягніком. А чаму? Тут трэба памятаць пра слова Божае."
Спадар: "Цяжка сказаць. Але мне падаецца, што старая тэхніка. Велізарны час эксплёатацыі самалётаў. Па-другое — гэта падрыхтоўка пілётаў. Для прыкладу, згадваючы савецкія часы, калі там і былі выпадкі, хай мы пра іх і ня ведалі асабліва, але яны былі адзінкавыя. А да падрыхтоўкі тады падыходзілі нашмат больш адказна, чым цяпер."
Спадар: "Ня ведаю, нават і ня ведаю, што сказаць."
Спадар: "Павінна быць адказнасьць. Адказнасьць і пілётаў, і кіраўніцтва ўзброеных сілаў."
Спадар: "Я лічу, асабліва казаць менавіта пра беларускія самалёты — так нельга. Такіх прыкладаў даволі шмат. Прыходзяць на памяць і расейскія самалёты, і польскія, якія трапляюць у катастрофы. Гэта даволі частыя выпадкі."
Спадарыня: "Сапраўды, такія катастрофы даволі частыя, і тычыцца гэта ня толькі Беларусі. Магчыма, што гэта вынік тэхнічнага стану самалётаў, якія не павінны эксплёатавацца."
Спадар: "Маім перакананьнем зьяўляецца тое, што тэхнічны стан самалётаў жадае лепшага. Шмат што зусім не залежыць ад чалавека, які кіруе транспартным сродкам. Тэхніка ёсьць тэхніка. Гэтак жа бывае і з аўтамабілем — паставілі нейкія запчасткі, падаецца, што ўсё добра працуе. Калі гэта тычыцца аўтамабіля, то пры паломцы ён проста спыніцца, а ў паветры што магчыма зрабіць?"